Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа назваў імёны новых кардыналаў
Святы Айцец
04.01.2015 16:13

4 студзеня Папа Францішак агучыў імёны новых кардыналаў. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

 
Папа Францішак сустрэнецца з былымі вязнямі канцлагера “Аўшвіц”
Святы Айцец
03.01.2015 20:57

З нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц” яго былыя польскія зняволеныя 7 студзеня будуць прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане Папам Францішкам. Іх будуць суправаджаць таксама былыя вязні нацысцкіх катавальняў з Францыі, Германіі і Чэхіі.

 
Папа Францішак ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі: “Касцёл – Маці, якая дае Езуса ўсім з радасцю і шчодрасцю”
Святы Айцец
01.01.2015 16:24

На мацярынства Касцёла звярнуў увагу Святы Айцец 1 студзеня ў гаміліі на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Папа нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева аб’яднана з Езусам, “таму што атрымала ад Яго пазнанне сэрца, пазнанне веры, якое сілкуецца досведам маці і ўнутранымі адносінамі з Сынам”.

 
Папа ўзначаліў Нешпары на заканчэнне 2014 года
Святы Айцец
01.01.2015 16:16

Грамадства, якое ігнаруе бедных і пераследуе іх, само збядняе сябе да стану галечы, адзначыў Папа Францішак 31 снежня вечарам падчас урачыстых Нешпараў на заканчэнне года, якія адбыліся ў ватыканскай базыліцы.

 
Вынікі года: найбольш цікавыя падзеі і факты з Ватыкана
Дзяржава Ватыкан
31.12.2014 12:08

Сінод Біскупаў, беатыфікацыйныя і кананізацыйныя ўрачыстасці з удзелам адразу двух Пантыфікаў, вялікая колькасць вернікаў на аўдыенцыях Папы Францішка – пра гэта і не толькі ў аглядзе Catholic.by

 
Пасланне Папы на Сусветны дзень хворых: дзякуючы нашай блізкасці і прыхільнасці хворы адчувае сябе любімым
Святы Айцец
30.12.2014 17:50

З нагоды 23-га Сусветнага дня хворых, які будзе адзначацца 11 лютага 2015 г., Папа Францішак звярнуўся да ўсіх абцяжараных хваробамі людзей, а таксама да прафесіяналаў і валанцёраў у галіне аховы здароўя.

 
У сакавіку Папа Францішак наведае санктуарый у Пампеях
Святы Айцец
30.12.2014 16:01

21 сакавіка 2015 г. Папа Францішак наведае Пампеі і памоліцца ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай. Гэты візіт распачне трэцяе апостальскае падарожжа Святога Айца ў італьянскі рэгіён Кампанія.

 
Папа скіраваў пасланне ўдзельнікам 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі
Святы Айцец
29.12.2014 16:19

Папа Францішак скіраваў пасланне ўдзельнікам 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Празе (Чэхія). Такія форумы, па словах Пантыфіка, вучаць таму, як праз «малітву і ўзаемны дыялог быць соллю зямлі».

 
Папа Францішак: «Езус — крыніца любові, якая аб’ядноўвае людзей»
Слова Папы
29.12.2014 12:57

«Езус — Той, які збліжае розныя пакаленні. Ён крыніца той любові, якая аб’ядноўвае сем’і і людзей, які перамагае кожны недавер, кожную замкнутасць, кожную адлегласць», — сказаў Папа Францішак у разважанні падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 28 снежня.

 
Папа Францішак: «Ад кожнага хрысціяніна патрабуецца пры любых абставінах быць паслядоўным у веры»
Слова Папы
26.12.2014 17:07

26 снежня ў разважаннях перад малітвай “Анёл Панскi” Папа Францішак нагадаў вернікам пра неабходнасць быць паслядоўнымі ў веры, якую яны вызнаюць. Нагадваючы пра першамучаніка Стэфана, Пантыфік заўважыў, што яго прыклад заахвочвае жыць як хрысціяне, а не толькі дэклараваць сваё хрысціянства, а жыць па-язычніцку.

 
Напярэдадні Божага Нараджэння Папа патэлефанаваў хрысціянскім бежанцам
Святы Айцец
26.12.2014 16:49

Напярэдадні Божага Нараджэння Папа Францішак патэлефанаваў хрысціянскім бежанцам, якія знаходзяцца ў іракскім Эрбіле, і выказаў ім сваю падтрымку. Пантыфік звярнуўся да некалькіх сотняў вернікаў, сабраных у вялікім зале ў паўночным прыгарадзе горада.

 
Папа ў пасланні «Urbi et Orbi»: «У гэтае Божае Нараджэнне так шмат слёз спалучаецца са слязьмі Дзіцяткі Езуса»
Слова Папы
25.12.2014 16:43

25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, Папа Францішак звярнуўся да тысяч вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы, з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра са святочным пасланнем “Urbi et Orbi” (Гораду і Свету).

 
Папа Францішак на Божае Нараджэнне: «Бог робіць сябе маленькім, каб лягчэй сустрэцца з намі»
Святы Айцец
25.12.2014 16:31

“Як моцна сённяшні свет патрабуе пяшчоты!” - адзначыў Папа Францішак падчас святой Імшы на Божае Нараджэнне. Імша праходзіла познім вечарам 24 снежня ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане.

 
У Ватыкане на вігілійнай Імшы будзе гучаць Моцарт
Святы Айцец
23.12.2014 17:03
У сераду 24 снежня падчас Эўхарыстыі на Божае Нараджэнне ў ватыканскай базіліцы будзе гучаць музыка Моцарта, а менавіта твор «Et incarnatus est» з так званай «Вялікай Імшы». Яго выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека, з удзелам ізраільскай сапрана Чэн Рэйс.
 
Перад Божым Нараджэннем Папа напісаў ліст католікам Блізкага Усходу
Святы Айцец
23.12.2014 15:36

Папа Францішак напісаў адмысловы ліст да католікаў Блізкага Усходу напярэдадні Нараджэння Пана, заахвоціўшы іх мужна вызнаваць сваю веру. Пантыфік прызнаўся ў сваёй занепакоенасці лёсам вучняў Хрыста, якія жывуць на Святой Зямлі з апостальскіх часоў, і выказаў салідарнасць усяго Касцёла з імі.

 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 108 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.