Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак да паліцэйскіх: усе мы пакліканы ахоўваць бліжняга
Святы Айцец
23.01.2015 12:46

22 студзеня Папа Францішак прыняў дэлегацыю прадстаўнікоў Інспекцыі грамадскай бяспекі пры Ватыкане з нагоды яе 70-й гадавіны. У сваім звароце да паліцэйскіх Пантыфік выказаў падзяку за штодзённую працу, якую яны выконваюць з прафесіяналізмам і адданасцю.

 
Фотафакт. Новую паштовую марку з выявай Папы выпусцілі ў Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
23.01.2015 11:09

У Ватыкане выпусцілі новую марку з выявай Пантыфіка. На марцы змешчаны фотаздымак Папы Францішка, які благаслаўляе немаўля. Марка будзе выкарыстоўвацца ў дзяржаве Ватыкан.

 
Папа падзяліўся ўражаннямі ад свайго візіту ў Шры-Ланку і Філіпіны
Слова Папы
21.01.2015 20:14

Падчас агульнай аўдыенцыі 21 студзеня Папа Францішак падзяліўся ўражаннямі ад свайго нядаўняга апостальскага візіту ў Шры-Ланку і Філіпіны. Святы Айцец прызнаўся, што назаўсёды захавае ў сэрцы ўспаміны пра святочны прыём з боку бязмежна вялікай колькасці людзей.

 
Святы Айцец прызначыў членаў новай Калегіі ў рамках Кангрэгацыі Веравучэння
Святы Айцец
21.01.2015 16:30

Папа прызначыў членаў спецыяльнай Калегіі па апеляцыі да Звычайнай сесіі Кангрэгацыі Веравучэння.

 
Падчас вяртання з Манілы ў Рым Папа паразмаўляў у самалёце з журналістамі
Святы Айцец
20.01.2015 14:57

Пра ўражанні ад знаходжання на Філіпінах, планы чарговых падарожжаў, адказнае бацькоўства і сацыяльныя праблемы гутарыў Святы Айцец 19 студзеня з журналістамі на борце самалёта падчас вяртання з Манілы ў Рым. Папа таксама распавёў пра “ідэалагічную каланізацыю” і гендэрную тэорыю.

 
Папа Францішак праляціць над Беларуссю
Святы Айцец
19.01.2015 14:55
Самалёт Airbus A340 філіпінскай авіякампаніі Philipines Airlines са Святым Айцом на борце, які будзе вяртацца з Манілы ў Рым, праляціць над тэрыторыяй 11 краін, у тым ліку над Беларуссю.
 
Папа Францішак сустрэўся з бацькам валанцёркі, якая загінула напярэдадні ў Таклабане
Святы Айцец
19.01.2015 00:24

18 студзеня Папа Францішак сустрэўся ў Апостальскай нунцыятуры ў Маніле з бацькам валанцёркі Крыстэль Падасас, якая загінула напярэдадні ў Таклабане, калі з-за моцнага парыву ветру на яе ўпала частка рыштаванняў. Раней Святы Айцец спрабаваў таксама патэлефанаваць маці дзяўчыны, якая працуе ў Ганконгу.

 
Папа цэлебраваў святую Імшу на Таклабане
Святы Айцец
17.01.2015 20:18

17 студзеня Папа Францішак здзейсніў візіт на філіпінскі востраў Таклабан, які два гады таму стаў эпіцэнтрам разбуральнага тайфуна “Хаян”, што ўнёс жыцці амаль 8 тыс. чалавек і прычыніў вялікія матэрыяльныя страты. З прычыны кепскага надвор’я час прабывання Святога Айца на востраве быў скарочаны на чатыры гадзіны.

 
У межах візіту на Філіпіны Папа Францішак сустрэўся з сем’ямі
Святы Айцец
17.01.2015 20:10

Цэнтральнай падзеяй першага дня падарожжа Папы Францішка на Філіпіны, 16 студзеня, стала сустрэча з сем’ямі. Яна прайшла на тэрыторыі спартыўнага комплексу “Mall of Asia Arena” ў Маніле, здольнага ўмясціць каля 20 тыс. чалавек.

 
Папа ўзначаліў Імшу ў катэдральным касцёле Манілы і наведаў цэнтр для беспрытульных дзяцей
Святы Айцец
16.01.2015 15:01

“Бедныя знаходзяцца ў цэнтры Евангелля. Калі мы ўбярэм бедных з Евангелля – не зможам зразумець паслання Хрыста”, – адзначыў Папа Францішак 16 студзеня падчас Эўхарыстыі ў катэдральным касцёле Манілы, якую разам з Пантыфікам канцэлебравалі каля 600 мясцовых біскупаў і святароў.

 
Папа Францішак звярнуўся да філіпінскіх палітыкаў
Святы Айцец
16.01.2015 14:40

Супрацьстаяць сацыяльнай няроўнасці і слухаць голас бедных заклікаў Папа Францішак філіпінскіх палітыкаў і членаў дыпламатычнага корпусу. Пантыфік сустрэўся з імі раніцай 16 студзеня ў Прэзідэнцкім палацы ў Маніле.

 
Святы Айцец: «Фундаментальнымі правамі з’яўляюцца як свабода веравызнання, так і свабода слова»
Святы Айцец
16.01.2015 13:12

«Права на свабоду слова з’яўляецца фундаментальным, як і права кожнай рэлігіі не стаць аб’ектам насмешак», — лічыць Папа Францішак. Падчас пералёту са Шры-Ланкі на Філіпіны Святы Айцец на працягу 45 хвілін адказваў на пытанні журналістаў, якія тычыліся самых розных і актуальных тэм.

 
Візіт Пантыфіка ў Філіпіны — этап падрыхтоўкі да 500-годдзя першага абвяшчэння Евангелля ў краіне
Святы Айцец
16.01.2015 10:12

15 студзеня Папа Францішак пачаў другую частку свайго візіту ў Азію, якая адбудзецца на працягу трох бліжэйшых дзён на Філіпінах.

 
Святы Айцец прывітаў удзельнікаў еўрапейскай сустрэчы па пытаннях веравучэння
Святы Айцец
15.01.2015 12:21

Папа Францішак скіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам сустрэчы кіраўнікоў камісій па пытаннях веравучэння пры еўрапейскіх епіскапатах з членамі Кагрэгацыі Веравучэння.

 
Папа Францішак выказаў пашану сыходзячаму прэзідэнту Італіі
Святы Айцец
15.01.2015 11:56
Папа Францішак скіраваў спецыяльную тэлеграму прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана, які 14 студзеня падаў у адстаўку з паста кіраўніка дзяржавы. Святы Айцец запэўніў палітыка ў сваёй духоўнай блізкасці і павазе.
 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 106 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.