«Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якая 11 лютага 2015 г. cкончыла сваё восьмае пасяджэнне, азнаёмілася з папярэднім варыянтам праекту рэформы ватыканскіх СМІ і пагадзілася з яго асноўнымі прапановамі», — распавёў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
«Дзеці — гэта дар. (...) Унікальны і непаўторны. І ў той жа час беспамылкова прывязаны да сваіх каранёў. Быць сынам або дачкой, у адпаведнасці з Божым планам, значыць несці ў сабе памяць і надзею любові, якая рэалізавала сябе, даючы жыццё іншай чалавечай істоце, непаўторнай і новай», — сказаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі 11 лютага.
З 9 па 11 лютага ў Ватыкане праходзіць восьмае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэфармавання Рымскай Курыі. На працягу гэтых дзён члены Рады будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы Касцёла і ватыканскіх устаноў.
8 лютага Папа Францішак наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў рымскім раёне Пьетралата, які знаходзіцца ў паўночнай частцы горада і характарызуеца вялікай колькасцю бедных і эмігрантаў. Гэта быў дзясяты душпастырскі візіт Пантыфіка ў парафіі Рымскай дыяцэзіі.
“Кожны з нас пакліканы несці святло Слова Божага і сілу ласкі тым, хто пакутуе, і тым, хто ім дапамагае: членам сям'і, урачам, медсёстрам, каб служэнне хворым выконвалася ўсё больш і больш гуманна, з велікадушнай самаахвярнасцю, з евангельскай любоўю і пяшчотнасцю”, - сказаў Папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі” 8 лютага.
Вывучэнне крытэрыяў і новых магчымасцяў, якія б дазвалялі жанчынам паўнапраўна ўдзельнічаць у розных сферах сацыяльнага і касцёльнага жыцця – выклік, ад якога нельга адвярнуцца, – гэтая думка была ў цэнтры звароту Святога Айца да ўдзельнікаў штогадовай пленарнай асамблеі Папскай рады па культуры, якая 7 лютага завяршылася ў Ватыкане.
Папа Францішак стане першым Пантыфікам, які звернецца з прамовай да абедзвюх палат Кангрэса ЗША 24 верасня 2015 г., паведаміў журналістам на Капіталійскім узгорку спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бонер.
5 лютага з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі «Scholas Occurentes» (Школы за сустрэчу) Папа Францішак правёў відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі з розных краін свету. Гэтая міжнародная сетка школ, створаная Папам падчас яго біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе, сёння аб’ядноўвае 400 тыс. школ на 5 кантынентах.
Папа Францішак прыме ўдзел у відэаканферэнцыі з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі «Scholas Occurentes» (Школы за сустрэчу), створанай ім самім яшчэ падчас біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе.
Касцёл павінен абвяшчаць Евангелле «ў беднасці», а той, хто прапаведуе, павінен мець адзіную мэту перад сабой — палягчэнне пакут бедных, ніколі не забываючыся, што гэта паслуга з’яўляецца справай Святога Духа, а не чалавечых намаганняў - такой была асноўная ідэя гаміліі Папы Францішка падчас ранішняй Эўхарыстыі 5 лютага ў Ватыкане.
Візіту Папы Францішка ў Сараева, які плануецца 6 чэрвеня, з вялікім энтузіязмам чакаюць таксама і мусульмане Босніі і Герцагавіны.
Літоўскія біскупы, якія сустрэліся ў Ватыкане з Папам Францішкам, запрасілі яго наведаць Літву. Апошні раз краіну з афіцыйным візітам наведваў Ян Павел ІІ у 1993 годзе.
Папская рада па культуры 4 лютага пад старшынствам кардынала Джанфранка Равазі сабралася ў Ватыкане на сваю генеральную асамблею. Сярод пытанняў, якія вынесены на абмеркаванне, адэкватная прадстаўленасць жанчын у касцёльных структурах, а таксама негатыўныя наступствы жаночай пластычнай хірургіі.
У катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі 4 лютага Папа Францішак працягнуў апавядаць пра важнасць асобы бацькі ў жыцці дзіцяці і сям’і. «Мінулы раз я казаў аб небяспецы “адсутных” бацькаў, а сёння хачу паглядзець, галоўным чынам, на пазітыўны аспект», — адзначыў Пантыфік.