14 лютага, ва ўспамін св. Валянціна, Папа Францішак сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства. Сустрэча пад дэвізам “Радасць “так”, сказанага назаўсёды” пройдзе па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і, і ў ёй прымуць удзел пары, якія праходзяць падрыхтоўку да сужэнства.
17 студзеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю з Фінляндыі. Сустрэча была прымеркавана да свята апекуна гэтай краіны св. Генрыха Упсальскага, якое будзе адзначацца 19 студзеня.
11 мая ў Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Папа Францішак па традыцыі, закладзенай папярэднікамі, скіраваў з гэтай нагоды пасланне пад назвай: “Пакліканні – сведчанне праўды”.
19 студзеня Папа Францішак наведае рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У межах візіту Пантыфік паспавядае вернікаў, сустрэнецца з сем’ямі і сужэнскімі парамі, а таксама з бежанцамі і бяздомнымі, пра якіх клапоціцца парафіяльная моладзь.
Падчас агульнай аўдыенцыі 15 студзеня Папа Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных сямі сакрамэнтам. Святы Айцец падзяліўся разважаннямі пра сакрамэнт хросту, а ў прыватнасці пра яго важнае значэнне для існавання хрысціянскай супольнасці.
За тыдзень да міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, якая будзе прысвечана канфлікту ў Сірыі, палітыкі і эксперты абмеркавалі 13 студзеня ў Ватыкане магчымасці спынення агню ў знішчанай вайной краіне. Канферэнцыя ў Апостальскай Сталіцы пад назвай “Сірыя – ці можна застацца абыякавым?” была арганізавана па асабістай просьбе Папы Францішка.
У Ватыкане было абвешчана, у якіх мерапрыемствах у бліжэйшыя месяцы прыме ўдзел Папа Францішак. 19 студзеня Пантыфік наведае рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса, гэта будзе яго трэці пастырскі візіт у парафіі Вечнага горада.
13 студзеня Папа Францішак сустрэўся з дыпламатамі, акрэдытаванымі пры Святым Пасадзе. Гэта была другая сустрэча Пантыфіка з пасламі з моманту яго абрання.
«Гарантыяй непарушнай любові» назваў хрост Папа Францішак 12 студзеня, у свята Хросту Пана, у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі». Па словах Святога Айца, гэты сакрамэнт адчыняе перад чалавекам нябёсы і становіцца пачаткам часу вялікай ласкі і міласэрнасці.
12 студзеня ў Сікстынскай капэле Папа Францішак удзяліў сакрамэнт хросту 32 немаўлятам. Паводле традыцыі, уведзенай Янам Паўлам II, у свята Хросту Пана Папа хрысціць у асноўным дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў.
12 студзеня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў. Пантыфік нагадаў, што 22 лютага, у свята Катэдры св. Пятра, скліча кансісторый, падчас якога прызначыць 16 кардыналаў, якія, належачы да розных народаў, “прадстаўляюць цесную касцёльную сувязь паміж Касцёлам Рыма і іншымі Касцёламі па ўсім свеце”.
11 студзеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Ілеану Аржэнцін, вядомую барацьбой за правы інвалідаў. Дэпутат італьянскага парламента сама належыць да асоб з абмежаванымі магчымасцямі і перасоўваецца на інваліднай калясцы.
11 студзеня Папа Францішак сустрэўся з членамі Камітэта па культурным супрацоўніцтве з Праваслаўнымі Цэрквамі візантыйскага абраду і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. Святы Айцец павіншаваў супрацоўнікаў гэтай ватыканскай структуры з 50-годдзем і нагадаў, што Другі Ватыканскі Сабор яшчэ не быў завершаны, калі Павел VI прыняў рашэнне заснаваць камітэт.
Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Святога Айца адправіў пахавальную Імшу за бяздомнага паляка. 63-гадовы Аляксандр памёр у сярэдзіне снежня ля галоўнай брамы Папскага ўніверсітэта “Urbanianum” у Рыме.
“Касцёл поўны хрысціян пераможаных”, якія “вераць напалову”, - адзначыў з жалем Святы Айцец падчас Імшы 10 студзеня. Па словах Папы, трэба мець мужнасць давяраць Богу, бо “вера можа ўсё” , яна “перамагае свет”.