Святы Айцец пра новы фільм: мастацтва і вера ідуць побач на працягу гісторыі Касцёла |
Святы Айцец |
26.10.2012 13:57 |
Пантыфік заўважыў, што для многіх наведванне Ватыканскіх музеяў з’яўляецца часта адзінай магчымасцю кантакту са Святым Пасадам і першым знаёмствам з хрысціянскім пасланнем. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт ХVI яшчэ раз нагадаў аб важнасці дыялога паміж Касцёлам і сучаснымі дзеячамі мастацтва. Па словах Папы, вымярэнне, у якім працуюць Ватыканскія музеі, само па сабе ўжо з’яўляецца «евангелізуючым». Святы Айцец нагадаў, што мастацтва і вера ідуць побач на працягу двухтысячагадовай гісторыі Касцёла. (AG) |