Святых называюць шчаслівымі, бо яны спазналі таямніцу сапраўднага шчасця, якое жыве ў глыбіні душы і крыніцай якога з’яўляецца Божая любоў, — сказаў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 1 лістапада на «Swedbank Stadion» у Мальмё ў межах свайго візіту ў Швецыю.
Паміж католікамі і лютэранамі існуе больш таго, што аб’ядноўвае, чым таго, што раздзяляе, сказаў Папа Францішак падчас экуменічнай падзеі з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі. Яна прайшла вечарам 31 кастрычніка на тэрыторыі спартыўнага комплекса ў горадзе Мальмё.
Як Хрыстус з’яднаны з Айцом, так і мы павінны быць паяднанымі паміж сабой, калі жадаем прыносіць плёны, сказаў Папа Францішак падчас каталіцка-лютэранскай экуменічнай малітвы з нагоды 500-годдзя пачатку Рэфармацыі ў межах свайго візіту ў Швецыю.
Глядзець на чалавека вачыма Бога заклікаў Папа Францішак у сваім разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 30 кастрычніка.
Папа Францішак заклікаў адказаць на шматлікія сучасныя выклікі, якім падвергнуты сужэнскія і сямейныя сувязі і ў якіх ляжаць прычыны сучаснага крызісу сям’і. 27 кастрычніка Пантыфік прыняў на аўдыенцыі членаў Папскага інстытута Яна Паўла ІІ — структуры, якая займаецца вывучэннем пытанняў, звязаных з сям’ёй і сужэнствам.
Не закрывацца ў саміх сабе, становячыся абыякавымі да лёсу мігрантаў і асоб, пазбаўленых годнасці, заклікаў Папа Францішак 26 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Божае Валадарства павінна будавацца кожны дзень у паслухмянасці Святому Духу, адзначыў Папа Францішак 25 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што Божы Закон існуе не толькі для таго, каб яго вывучаць, але ў першую чаргу «каб у ім крочыць».
Быць адважнымі і альтэрнатыўнымі свету, не становячыся пры гэтым палемічнымі і агрэсіўнымі, заклікаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 23 кастрычніка ў Ватыкане.
Каштоўнасці дыялогу як выразу міласэрнасці прысвяціў Папа Францішак сваю катэхезу падчас надзвычайнай агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 кастрычніка на плошчы св. Пятра ў Ватыкане ў межах Юбілейнага Года.
Святы Айцец пажадаў пашырэння прысутнасці жанчын у публічнай сферы і ўмацавання іх ініцыятыў, накіраваных на будаванне культуры сустрэчы, знаёмства і дыялогу. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да ўдзельніц Канферэнцыі жанчын Блізкага Усходу і Міжземнамор’я, якая праходзіць 19-23 кастрычніка ў італьянскім горадзе Бары.
Святы Айцец атрымаў у дар незвычайны пастарал убогіх. Змайстравалі яго з металічнага смецця, знойдзенага на сметніках, жыхары трушчобаў у Кіберы — прыгарада кенійскай сталіцы Найробі. Пастарал заканчваецца манстранцыяй.
«Добры пастыр імкнецца ісці за Езусам, а не за ўладай і грашыма, а калі будзе пакінуты ўсімі — заўсёды будзе мець побач Пана», — адзначыў Святы Айцец 18 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
На заканчэнне кананізацыйнай Імшы 16 кастрычніка Папа Францішак у кароткім разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» нагадаў пра Сусветны дзень барацьбы з беднасцю і заклікаў аб’яднаць намаганні ў барацьбе з гэтай праблемай.
Каб ісці за Хрыстом, фундаментальна важна не падманваць сябе і не казаць няпраўды, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 14 кастрычніка.
«Мы не павінны адпраўляцца на пошук невядома якіх заданняў. Лепш пачаць з самых простых, якія Пан нам указвае ў якасці найбольш тэрміновых», — сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 12 кастрычніка на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.