«Калі ёсць кантакт з Божай любоўю і міласэрнасцю — ёсць сапраўдная перамена і наша жыццё становіцца асветленым святлом Святога Духа», — сказаў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 21 жніўня.
На трагедыю жанчын, прыгнечаных цяжарам жыцця, драмай гвалту, фанабэрыстасцю магутных гэтага свету, нечалавечымі ўмовамі працы, звярнуў увагу Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 15 жніўня.
14 жніўня перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане Папа Францішак разважаў над чытаннем Евангелля на гэтую нядзелю, дзе Езус звяртаецца да вучняў са словамі, якія падкрэсліваюць, што Касцёлу патрэбны не бюракраты, а місіянеры суцяшальнага паслання міласэрнасці.
Сустрэча міласэрнасці Бога з пакутамі чалавецтва была тэмай катэхезы Папы Францішка на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 10 жніўня.
«Менавіта наша надзея на атрыманне Валадарства ў вечнасці падштурхоўвае нас паляпшаць умовы зямнога жыцця, асабліва самых слабых братоў», — адзначыў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 7 жніўня.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 жніўня Святы Айцец нагадаў, што нагодай для візіту сталі Сусветныя дні моладзі, які прайшлі праз 25 гадоў пасля аналагічнай сустрэчы ў Чэнстахове.
Папа адзначыў, што настойлівая просьба да Бога служыць не перакананню Яго ў чымсьці, але ўмацаванню нашай веры і цярпення, здольнасці разам з Богам змагацца за рэчы сапраўды важныя.
17 ліпеня ў разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» на ватыканскай плошчы Папа Францішак адзначыў, што не дастаткова толькі прыняць госця ў свой дом і клапаціцца пра яго матэрыяльныя патрэбы, але што і ў роўнай ступені трэба таксама яго выслухаць і зразумець.
Добры cамаранін і яго стаўленне да іншага чалавека былі ў цэнтры ўвагі ў разважанні Папы Францішка 10 ліпеня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра. Хрысціянская вера без сведчання — мёртвая, нагадаў Пантыфік.
Місія хрысціяніна ў свеце скіравана да ўсіх, адзначыў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» на ватыканскай плошчы 3 ліпеня.
Учынкам міласэрнасці прысвяціў сваю пазачарговую агульную аўдыенцыю, якая прайшла 30 чэрвеня ў Ватыкане, Папа Францішак. Пантыфік папрасіў вернікаў не забывацца, што міласэрнасць — не нейкае тэарэтычнае пытанне, а стыль жыцця.
«Няхай шчырая і трывалая вера св. Пятра, вялікае і ўсеабдымнае сэрца св. Паўла дапамогуць нам быць радаснымі хрысціянамі, адданымі Евангеллю і адкрытымі на сустрэчу з усімі», — пажадаў Папа перад малітвай «Анёл Панскі» 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла.
«Дотык да беднага можа ачысціць нас ад крывадушнасці і зрабіць больш заклапочанымі яго станам», — падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 22 чэрвеня.
Свету як ніколі патрэбны Хрыстус, Яго збаўленне, Яго міласэрная любоў, сказаў Папа Францішак 19 чэрвеня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Пакаянню, якое ахоплівае сэрца і розум, Папа Францішак прысвяціў катэхезу 18 чэрвеня падчас пазачарговай агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Яна прайшла ў рамках Юбілейнага Года Міласэрнасці.