Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Папы


Папа Францішак: «Шлях Юдыты паказвае шлях веры, малітвы і пакоры»
27.01.2017 10:24

Падчас агульнай аўдыенцыі 26 студзеня папа Францішак засяродзіўся на вобразе Юдыты са Старога Запавету. Пантыфік нагадаў, што мужнасць гэтай жанчыны падарыла надзею яе народу.

 
Папа Францішак да журналістаў: Евангелле — «акуляры» для чытання рэчаіснасці
25.01.2017 10:05

У пасланні на Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі папа Францішак, звяртаючыся да журналістаў, адзначыў, што яны нясуць адказнасць за тое, «які матэрыял пастаўляць».

 
Пантыфік: у сучасным Касцёле мноства святых, якія ўсё жыццё праводзяць у ананімным служэнні іншым
25.01.2017 09:29

«Сярэднім класам святасці» назваў Францішак бацькоў, бабуль і дзядуль, якія штодзённа працуюць, дапамагаючы Касцёлу ісці наперад. Пра гэта Святы Айцец распавёў у інтэрв’ю іспанскай газеце El País.

 
Папа: мафіёзная культура — несумяшчальная з верай
24.01.2017 09:04

«Грамадства мае патрэбу ў тым, каб быць аздароўленым ад карупцыі, вымаганняў, гандлю наркотыкамі, зброяй, людзьмі, у тым ліку дзецьмі, якія прымушаюцца да рабства», — адзначыў папа Францішак 23 студзеня падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з мафіяй і тэрарызмам.

 
Святы Айцец Францішак моліцца за пацярпелых ад землятрусу ў Цэнтральнай Італіі
23.01.2017 10:54

«У мінулыя дні землятрус і моцныя снегапады зноў сталі сур’ёзным выпрабаваннем для многіх нашых братоў і сясцёр у Цэнтральнай Італіі, асабліва ў Абруццо, Маркэ і Лацыё. Я ў сваіх малітвах і пачуццях разам з сем’ямі, чые блізкія сталі ахвярамі», — сказаў Пантыфік падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 22 студзеня.

 
Папа Францішак: святло Хрыстовае пачало распаўсюджвацца з «Галілеі язычнікаў»
23.01.2017 10:37

«З Галілеі, безумоўна, ніхто не чакаў вялікіх рэчаў для гісторыі збаўлення. Аднак менавіта адсюль распаўсюджваецца гэтае “святло”, пра якое мы разважалі ў мінулыя нядзелі: святло Хрыстова. Яно распаўсюджваецца менавіта з ускраіны», — сцвердзіў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 22 студзеня.

 
Папа Францішак: хрысціяне, для якіх касцёл толькі «паркоўка», не імкнуцца да перамен
18.01.2017 16:19

Святы Айцец, цэлебруючы ранішнюю Эўхырыстыю 17 студзеня ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, заклікаў вернікаў быць мужнымі, укарананёнымі ў надзеі і здольнымі зносіць цёмныя моманты. Паводле слоў Папы, вызнаўцы Хрыста павінны ставіцца да жыцця як атлеты, якія рыхтуюцца да спаборніцтваў з цвёрдым намерам здабыць перамогу.

 
Папа Францішак: трэба забяспечыць непаўналетнім мігрантам ахову і абарону
18.01.2017 09:24

«Неабходна прадпрыняць усе магчымыя меры, каб забяспечыць непаўналетнім мігрантам ахову і абарону, а таксама іх інтэграцыю», —  заклікаў папа Францішак пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 15 студзеня.

 
Папа Францішак: Ян Хрысціцель быў у разгубленасці — Езус аб’явіўся сярод грэшнікаў
18.01.2017 09:13

«Ян у разгубленасці, таму што Езус аб’явіўся неверагодным чынам: сярод грэшнікаў, прымаючы хрост, як і яны, нават за іх. Але дух асвятляе Яна і дае яму зразумець, што так здзяйсняецца Божая справядлівасць, здзяйсняецца Ягоны план збаўлення», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 15 студзеня.

 
Папа Францішак: свет прапануе марныя надзеі
14.01.2017 03:11

«Мець надзею — гэта галоўная патрэба чалавека: спадзявацца на будучыню, верыць у жыццё. Гэта так званае “пазітыўнае мысленне”», — адзначыў папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня ў Ватыкане.

 
У Ватыкане прадставяць падрыхтоўчы дакумент будучага Сіноду на тэму моладзі
10.01.2017 16:37

13 студзеня на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане прадставяць падрыхтоўчы дакумент XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г., на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

 
Святы Айцец: я наведваю краіны, якім магу крыху дапамагчы
10.01.2017 12:16

Папа Францішак лічыць апостальскія падарожжы складанымі з псіхалагічнага пункту гледжання, але вартымі таго, каб іх здзяйсняць, бо яны даюць магчымасць дакрануцца да «няўяўнага багацця» абліччаў, вобразаў, досведаў, а таксама «ўмацаваць зерні надзеі».

 
Папа Францішак у свята Хросту Пана: адкрыем дар і прыгажосць прыналежнасці да народа ахрышчаных
09.01.2017 13:40

8 студзеня, у свята Хросту Пана, папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Рыме нагадаў, што чалавецтва, будучы збаўленым ласкаю Хрыста, праз дзеянне Святога Духа мае ўдзел у сыноўскіх адносінах Езуса з Айцом, прынятае ва ўлонне Маці Царквы і здольнае да братэрства без межаў і перашкодаў.

 
Папа падчас хросту ў Ватыкане: плач — першае казанне Езуса
09.01.2017 10:51

У свята Хросту Пана Пантыфік ахрысціў 28 дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх структур: 13 дзяўчынак і 15 хлопчыкаў. Урачыстая цырымонія, згодна са старажытным звычаем, прайшла падчас св. Імшы ў Сікстынскай капэле Ватыкана.

 
Папа Францішак ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана: устань, свяціся і ідзі за светлаю зоркаю Хрыста
07.01.2017 15:30

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра папа Францішак заклікаў ісці за зоркаю Езуса, святло якой трывалае і лагоднае, якое сыходзіць з неба і ззяе ў сэрцы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 27
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.