"Час Адвэнту, які мы пачынаем сёння нанова, вяртае нам гарызонт надзеі, надзеі, што не расчаруе, таму што яна заснавана на Слове Божым. Надзеі, якая не расчаруе, проста таму, што Пан ніколі не расчароўвае", - сказаў Святы Айцец перад малітвай “Анёл Панскі” 1 снежня. Папа нагадаў таксама, што ў першы дзень снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.
Каб зразумець знакі часу, неабходна думаць не толькі галавой, але і сэрцам і духам, - звярнуў увагу Папа Францішак падчас Эўхарыстыі 29 лістапада. Пантыфік засяродзіўся на евангельскім фрагменце, у якім Езус вучыць сваіх вучняў разумець “знакі часу”.
Існуюць “сілы гэтага свету”, якія жадаюць, каб рэлігія стала выключна “прыватнай справай”, але трэба шанаваць Бога “да канца” – не баючыся пераследу, сцвердзіў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты 28 лістапада.
Калі смерць разглядаецца як канец усяго, яна пужае, але ў сэрцы чалавека ёсць “інстынкт”, які падказвае, што жыццё не заканчваецца ёю, — пра гэта сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 27 лістапада.
Чалавек можа быць гаспадаром моманту, але Хрыстус – Пан часу: пра гэта нагадаў Папа Францішак 26 лістапада ўдзельнікам Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. Папа даў дзве парады, каб добра разумець цяперашні час і рыхтавацца да апошняга моманту: трываць у малітве і мець надзею.
Неабходна давяраць Богу заўсёды, нават у “крайніх сітуацыях”, — звярнуў увагу Папа Францішак падчас Эўхарыстыі 25 лістапада. Пантыфік засяродзіўся на постацях, прадстаўленых у літургічных чытаннях: яўрэйскіх юнаках, якія засталіся вернымі Богу, будучы ў рабстве ў Навухаданосара, і беднай удаве, якая ахвяравала на святыню ўсё, што мела.
Храм з’яўляецца святым месцам, дзе самае галоўнае не рытуал, але аддаванне пашаны Пану, — адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Імшы 22 лістапада. Пантыфік падкрэсліў, што чалавек, як “святыня Духа Святога”, павінен слухаць Бога ўнутры сябе, прасіць Яго аб прабачэнні і ісці за Ім.