Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Папы


Святы Айцец: не забывацца аб біскупах і святарах і маліцца за іх
27.01.2014 15:22

Касцёл не можа быць разуметы як выключна чалавечая арганізацыя, розніца палягае на намашчэнні, якое атрымліваюць біскупы і святары сілай Святога Духа для служэння Божаму народу, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 27 студзеня. Пантыфік падзякаваў “шматлікім святым святарам”, якія аддаюць сваё жыццё ў паўсядзённым служэнні.

 
Святы Айцец: будзем маліцца за адзінства хрысціян, каб скандал падзелу знікаў
22.01.2014 13:40

Значэнню Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня, прысвяціў Папа Францішак катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 22 студзеня. Пантыфік падкрэсліў, што падзелы паміж хрысціянамі з’яўляюцца “скандалам”, і перамагаць гэта трэба шляхам малітвы, пакоры, разважання і пастаяннага навяртання.

 
Папа Францішак: хрысціянская свабода і пакора – у паслухмянасці Божаму слову
20.01.2014 15:32

Хрысціянская свабода і пакора  – у паслухмянасці Божаму слову, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 20 студзеня. Пантыфік заклікаў не баяцца прымаць “навізну” Евангелля і “Божыя сюрпрызы”.

 
Святы Айцец: не існуе іншага спосабу перамагчы зло, як толькі праз любоў
19.01.2014 23:47

“Не існуе іншага спосабу перамагчы зло і грэх, як толькі праз любоў, якая падштурхоўвае аддаваць сваё жыццё за іншых”, - адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” 19 студзеня. Святы Айцец засяродзіўся над значэннем слова “ягнё”, якое ў Новым Запавеце адносіцца да Езуса Хрыста.

 
Папа Францішак: дзякуючы хросту вернікі становяцца вучнямі, пакліканымі несці Евангелле ў свет
15.01.2014 13:32

Падчас агульнай аўдыенцыі 15 студзеня Папа Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных сямі сакрамэнтам. Святы Айцец падзяліўся разважаннямі пра сакрамэнт хросту, а ў прыватнасці пра яго важнае значэнне для існавання хрысціянскай супольнасці.

 
Пантыфік: дазволім уварвацца Божай любові, дадзенай нам упершыню ў хросце
12.01.2014 18:00

«Гарантыяй непарушнай любові» назваў хрост Папа Францішак 12 студзеня, у свята Хросту Пана, у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі». Па словах Святога Айца, гэты сакрамэнт адчыняе перад чалавекам нябёсы і становіцца пачаткам часу вялікай ласкі і міласэрнасці.

 
Святы Айцец: многія хрысціяне не маюць мужнасці даверыцца Пану
10.01.2014 13:31

“Касцёл поўны хрысціян пераможаных”, якія “вераць напалову”, - адзначыў з жалем Святы Айцец падчас Імшы 10 студзеня. Па словах Папы, трэба мець мужнасць давяраць Богу, бо “вера можа ўсё” , яна “перамагае свет”.

 
Святы Айцец: жыць хростам штодзённа
08.01.2014 13:39

Штодзённа жыць сакрамэнтам хросту, які з’яўляецца не фармальнасцю, а сапраўдным пагружэннем у смерць і ўваскрасенне Хрыста, заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 8 студзеня. Пантыфік паведаміў, што пачынае новы цыкл катэхез, прысвечаных сямі сакрамэнтам.

 
Папа Францішак: Езус Хрыстус - аб’яўленне любові Божай
06.01.2014 18:33

На існаванне падвоенага руху - спрадвечнага імкнення Бога да людзей і людзей да Бога – звярнуў увагу Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

 
Святы Айцец: Бог захацеў аб'яднацца з кожным, каб перадаць нам сваё жыццё і радасць
05.01.2014 17:27

"Слова Божае разбівае свой намёт сярод нас, грэшнікаў і тых, якія маюць патрэбу ў міласэрнасці. Мы ўсе павінны спяшацца, каб атрымаць ласку, якую Ён нам ахвяроўвае", - сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 5 студзеня. Пантыфік таксама паведаміў аб сваім апостальскім падарожжы на Святую Зямлю, якое пройдзе 24-26 мая.

 
Папа Францішак: мір патрабуе сілы пакоры, праўды і любові
01.01.2014 17:43

У гэты першы дзень года няхай Пан нам усім дапаможа крочыць з большай рашучасцю па шляху справядлівасці і міру, патрабуючага моцы пакоры, негвалтоўнай сілы праўды і любові, – з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў перад малітвай “Анёл Панскі” 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міру.

 
Святы Айцец: Панна Марыя апярэдзіла нас на шляху веры і асабліва блізкая нам
01.01.2014 14:13

1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міру, Папа Францішак даверыў Маці Божай жаданні вернікаў і патрэбы ўсяго свету. Сваю першую Эўхарыстыю ў новым годзе Святы Айцец пачаў словамі старажытнай малітвы благаслаўлення, якой Бог навучыў Майсея: “Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам”.

 
Папа: Езус пажадаў належаць да сям’і, якая перажывала цяжкасці, каб ніхто не адчуваў сябе пазбаўленым любячай прысутнасці Бога
29.12.2013 17:08

“Сёння наш позірк, скіраваны на Святую Сям’ю, прыцягваецца таксама жыццёвай прастатой, з якой яна жыла ў Назарэце. Гэты прыклад вельмі карысны для нашых сем’яў, ён дапамагае ім усё больш станавіцца супольнасцямі любові і прымірэння, у якіх адчуваецца пяшчота, узаемная дапамога, прабачэнне”, - адзначыў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 29 снежня, у свята Святой Сям’і.

 
Папа Францішак у свята св. Стэфана: у мучаніцтве Стэфана любоў перамагла насілле, жыццё перамагло смерць
26.12.2013 16:53

Успамін пра першага мучаніка рассейвае фальшывы вобраз святаў Божага Нараджэння: вобраз казачны і салодкі, якога няма ў Евангеллі; літургія вяртае нас да сапраўднага сэнсу Уцелаўлення, звязваючы Бэтлеем з Кальварыяй і нагадваючы нам, што збаўленне, якое дорыць Бог, прадугледжвае барацьбу з грахом, - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра 26 снежня, у свята св. Стэфана, першамучаніка, на малітве “Анёл Панскі”.

 
“Urbi et Orbi” Папы Францішка: дазволім сагрэць наша сэрца пяшчотай Бога; мы маем патрэбу ў Яго пяшчоце
25.12.2013 16:30

"Мы маем патрэбу ў пяшчоце Бога", - сказаў Папа Францішак у пасланні перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi” (Гораду і свету). Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з балкона базылікі св. Пятра 25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 Наступная > Апошняя >>

Старонка 25 з 27
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.