“Езус нас суправаджае, вядзе, бярэ за руку і падымае нас, калі мы падаем”, - нагадаў Папа Францішак у разважанні падчас малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра 1 чэрвеня. “Уваскрослы Езус знаходзіцца недалёка ад хрысціян, якіх пераследуюць і дыскрымінуюць. Ён побач з кожным чалавекам, які пакутуе”, - падкрэсліў Пантыфік.
"Яшчэ раз, як рабілі мае папярэднікі, прашу прабачэння за тое, што мы зрабілі, каб адбыўся падзел паміж хрысціянамі, і прашу Святога Духа дапамагчы залячыць раны, якія мы нанеслі братам", - сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 28 мая. Пантыфік падзяліўся ўражаннямі ад апостальскага падарожжа на радзіму Хрыста, якое здзейсніў 24-26 мая.
Дару ўмеласці прысвяціў Папа Францішак катэхезу з цыклу аб дарах Святога Духа на агульнай аўдыенцыі 21 мая. Пантыфік адзначыў, што звычайна пад умеласцю маецца на ўвазе “здольнасць чалавека лепш пазнаваць рэчаіснасць, якая яго акружае, і адкрываць законы, якія кіруюць прыродай і сусветам”, аднак “умеласць, якая паходзіць ад Святога Духа, не абмяжоўваецца чалавечым пазнаннем – гэта асаблівы дар, які вядзе нас да пазнання праз прыроду велічы і любові Бога і Яго глыбокіх адносін з кожным стварэннем”.
Адзінству ўнутры хрысціянскай супольнасці прысвяціў разважанні перад малітвай “Regina Coeli” 18 мая Папа Францішак. Словы Святога Айца гучалі асабліва сімвалічна ў кантэксце яго сустрэчы з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем, якая адбудзецца ў рамках візіту Пантыфіка ў Святую Зямлю, што пачнецца на наступным тыдні.
Дар мужнасці з’яўляецца падтрымкай Святога Духа ў штодзённым жыцці, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 14 мая. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных дарам Святога Духа, Пантыфік засяродзіўся на дары мужнасці.
Пра Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях нагадаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Regina caeli” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 11 мая. Па словах Пантыфіка, “кожнае пакліканне заўсёды патрабуе, каб выйсці з-за сябе самога, каб засяродзіць сваё жыццё на Хрысце і Яго Евангеллі”.
Прасіць у Бога аб дары рады заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 7 мая. Гэтаму дару Святога Духа Пантыфік прысвяціў сваю катэхезу.
“Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса”, - з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, каб прыняць удзел у малітве “Regina Caeli”, 4 мая.
"Святы Дух адкрывае наш розум, каб мы лепш разумелі Божыя і чалавечыя справы, сітуацыі, усё", - адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 30 красавіка. Пантыфік прысвяціў сваю катэхезу другому дару Святога Духа – розуму.
“На працягу гэтага тыдня было б добра для ўсіх нас глядзець на ўкрыжаванне, цалаваць раны Езуса, цалаваць распяцце”, - з такой парадай звярнуўся да вернікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 16 красавіка. Пантыфік прысвяціў сваю катэхезу таямніцы прыніжэння і смерці Хрыста, якую Касцёл перажывае ў гэтыя дні.
Падчас агульнай аўдыенцыі 9 красавіка Папа Францішак пачаў новы цыкл катэхез, прысвечаны дарам Духа Святога. Па словах Пантыфіка, Дух Святы – гэта любоў Бога, які робіць з сэрцаў людзей свой дом і ўваходзіць у адзінства з імі.
“Наша ўваскрасенне пачынаецца тады, калі мы вырашаем прыняць гэты наказ Езуса выйсці на свет, да жыцця, вызваліцца ад нашых масак, якімі маскіруем грахі”, - адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” 6 красавіка на плошчы св. Пятра. Асновай для разважанняў Пантыфіка стала Евангелле аб уваскрашэнні Лазара.
Сакрамэнт сужэнства вядзе да самага сэрца Божага плану - Яго плану саюзу са сваім народам, планам адзінства, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 2 красавіка. Пантыфік прысвяціў апошнюю катэхезу з цыклу аб сямі сакрамэнтах тэме сакрамэнту сужэнства.
“Сёння мы пакліканы адкрыцца на святло Хрыста, каб прыносіць плён у нашым жыцці, каб ліквідаваць паводзіны, якія не з'яўляюцца хрысціянскімі”, - адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 30 сакавіка на плошчы св. Пятра. Сваю прамову Пантыфік прысвяціў урыўку з Евангелля паводле Яна, якое расказвае аб аздараўленні Езусам сляпога.
Сакрамэнты пасвячэння і сужэнства – два вялікія шляхі, праз якія хрысціянін можа ўчыніць з уласнага жыцця “дар любові”, па прыкладзе і ў імя Хрыста, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 26 сакавіка. Катэхезу Пантыфік прысвяціў сакрамэнту пасвячэння.