У сувязі з Міжнародным днём змяншэння небяспекі бедстваў, які адзначаецца 13 кастрычніка, Святы Айцец заклікаў да большага клопату аб прыродным асяроддзі. Сёлета дэвіз гэтага дня — «Паменшыць смяротнасць».
«Шматлікія чужынцы, сярод іх і паслядоўнікі іншых рэлігій, даюць нам прыклад каштоўнасцяў, пра якія мы часам забываемся або ігнаруем», — сказаў Папа Францішак падчас Імшы з нагоды святкавання Марыйнага Юбілею ў рамках Святога Года Міласэрнасці, якая прайшла на плошчы св. Пятра 9 кастрычніка.
7 кастрычніка Папа Рымскі сустрэўся з удзельнікамі Генеральнага капітула Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай, які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і на якім праходзілі выбары Генеральнага настаяцеля супольнасці.
Папа Францішак выказаў глыбокі смутак у сувязі з адыходам былога прэзідэнта Ізраіля Шымона Пэрэса. У тэлеграме, адрасаванай главе дзяржавы Ізраіль Рэўвэну Рыўліну, Пантыфік выказвае спачуванні ўсяму ізраільскаму народу, узгадваючы сваю сустрэчу з прэзідэнтам Пэрэсам у Ватыкане і яго «нястомныя намаганні» на карысць міру.
«Касцёл не толькі для добрых або тых, хто здаецца добрым ці лічыць сябе такім. Касцёл для ўсіх, і перш за ўсё для грэшнікаў, таму што Касцёл — гэта міласэрнасць», — сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 верасня.
Абвяшчаць уваскрасенне Хрыста з радасцю і любоўю, без нараканняў і плаксівага скептыцызму ў адносінах да грамадства і Касцёла, заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Юбілею катэхетаў, у рамках якога 25 верасня цэлебраваў Эўхарыстыю ў Ватыкане.
«Журналісты з’яўляюцца фундаментам вольнага, плюралістычнага грамадства», — на гэта ўказаў Папа Францішак 22 верасня падчас сустрэчы з дэлегацыяй саюза італьянскіх журналістаў. Пантыфік заклікаў прысутных не падпарадкоўвацца неаб’ектыўным палітычным ці эканамічным інтарэсам.
«Неміласэрны чалавек з’яўляецца дасканалым? Не! Неміласэрны чалавек з’яўляецца добрым? Не! Дабрыня і дасканаласць укаранёны ў міласэрнасці», — адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 21 верасня на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
«Пастыры Касцёла павінны не аддаляцца ад народа, а наследаваць прыклад Хрыста, які знаходзіўся сярод бедных, каб дарыць ім Божае збаўленне», — адзначыў Папа Францішак 14 верасня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
«Няма ніякага граху, у які мы б упалі і з якога, з дапамогай Божай ласкі, мы не можам устаць. Няма ніякага назаўсёды страчанага чалавека, таму што Бог ніколі не перастае жадаць нам нашага дабра, нават калі мы грашым», — сказаў Папа Францішак 11 верасня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Маліцца за Габон, дзяржаву на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна ў экватарыяльнай Афрыцы, заклікаў Папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» 11 верасня ў Ватыкане. Напружаная сітуацыя ў Габоне пануе з прычыны аспрэчвання апазіцыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і доўжыцца ўжо з 1 верасня.
«Бог не паслаў свайго Сына ў свет, каб пакараць грэшнікаў і знішчыць дрэнных, але каб яны ўбачылі знакі Божай дабрыні і змаглі знайсці шлях да навяртання», — адзначыў Папа Францішак 7 верасня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Хрысціянін не можа абыякава праходзіць побач з патрабуючым дапамогі і думаць, што яго сумленне ў парадку, толькі таму, што ён памаліўся ці схадзіў на Імшу ў нядзелю, адзначыў Папа на спецыяльнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 верасня з нагоды Юбілею работнікаў і валанцёраў дабрачынных арганізацый.
Езус уздымае на ногі адрынутых грамадствам і вяртае ім годнасць, сказаў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 31 жніўня.
«Езус звяртаецца да кожнага з нас з заклікам адкрыць свае сэрцы і зрабіць нашымі пакуты і клопаты бедных, галодных, адкінутых, уцекачоў, якім не пашчасціла ў жыцці», — сказаў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 28 жніўня.