«У свеце, дзе вынайдзены самыя развітыя тэхналогіі, прадаецца зброя, якая трапляе ў рукі дзяцей-салдат», — канстатуе Папа Францішак у відэапасланні, якое тлумачыць малітоўныя просьбы на снежань. Святы Айцец заклікае маліцца, «каб паўсюль у свеце была выдалена язва вербавання дзяцей-салдат».
«У Евангеллі другой нядзелі Адвэнту гучыць заклік Яна Хрысціцеля: кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Гэтымі самымі словамі Езус распачне сваю місію ў Галілеі. Тое ж самае павінны будуць абвяшчаць і вучні ў сваім першым місіянерскім вопыце», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 4 снежня.
У свеце шмат бедных, іх колькасць працягвае павялічвацца, таму існуе тэрміновая неабходнасць стварэння новай і больш справядлівай эканамічнай мадэлі. На гэта ўказаў Папа Францішак 3 снежня падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу «Fortune-Time Global Forum», які сабраў сотні прадпрымальнікаў з розных краін свету.
Папа Францішак 1 снежня сустрэўся з удзельнікамі IV Сусветнага кангрэса душпастырства для замежных студэнтаў. Святы Айцец спаслаўся на тэматыку сёлетняга форуму, звязаную з маральнымі выклікамі, якія стаяць перад моладдзю.
Малым гэтага свету, а не вучоным і разумным Бог раскрывае таямніцу збаўлення. Пра гэта сказаў Папа Францішак 29 лістапада падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў важнасць Божай боязі, якая грунтуецца не на страху, а на пакоры.
«Хрысціянская вера з’яўляецца ні тэорыяй, ні філасофіяй. Гэта сустрэча з Езусам», — адзначыў Папа Францішак 28 лістапада падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. Пантыфік заклікаў развіваць уважлівасць у малітве, любоў праз учынкі і радасць праслаўлення Бога.
Імперыя пыхі і высакамернасці падзе, сцвердзіў Папа Францішак 24 лістапада падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік заўважыў, што на працягу апошняга тыдня літургічнага года Касцёл заклікае вернікаў да разважання пра канец свету і ўласнага жыцця на зямлі.
Пантыфік пакінуў за кожным святаром права адпускаць грэх аборту асобам, якія ўчынілі яго і просяць аб прабачэнні. Пра гэта гаворыцца ў Апостальскім лісце Папы Misericordia et misera.
Папа Францішак нагадаў пра прыярытэтную ўвагу Касцёла да бедных, якая падштурхоўвае дзейнічаць супраць адчужэння самых слабых членаў грамадства. Аб гэтым Пантыфік казаў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Caritas Internationalis, якая прайшла 17 лістапада ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца Ватыкана.
Пантыфік скіраваў сваё пасланне да ўдзельнікаў 22-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Яна праходзіць у Маракешы 7-18 лістапада.
Папа Францішак нагадаў аб важнасці ўдзелу католікаў у палітыцы. Яны павінны рабіць гэта не дзеля ўлады, эгаізму і грошай, а каб знішчыць муры і няроўнасць. Такую думку Пантыфік выказаў у інтэрв’ю Эўджэніа Скальфары з італьянскай газеты La Repubblica, апублікаваным 11 лістапада.
«”Радыё Марыя” ў пэўны спосаб чыніць так, што Езус становіцца прысутным праз пасрэдніцтва Маці», — адзначыў папа Францішак у відэапасланні з нагоды 20-годдзя аргентынскай версіі «Радыё Марыя», абнародаваным 9 лістапада.
Каля 4 тысяч чалавек з розных краін свету — вязні і іх родныя, турэмныя капеланы і наглядчыкі — прынялі ўдзел у юбілеі вязняў, што праходзіў 5-6 лістапада ў Рыме ў межах Юбілейнага Года Міласэрнасці.
На абавязковасць супрацьстаяння абыякавасці ў адносінах да гандлю людзьмі звярнуў увагу Святы Айцец 7 лістапада, прымаючы на аўдыенцыі ўдзельнікаў ІІ сходу таварыства кансэкраваных асобаў у Еўропе, якія процідзейнічаюць гэтаму промыслу.
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі буйную міжрэлігійную дэлегацыю, у якую ўваходзілі прадстаўнікі хрысціянства, іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму і іншых веравызнанняў і рэлігій — каля 200 чалавек, — якія працуюць у сферы дабрачыннасці. Сустрэча прайшла 3 лістапада ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца Ватыкана і была прымеркавана да Юбілейнага Года Міласэрнасці.