Абыякавасць і варожасць робяць сляпымі і глухімі, перашкаджаюць бачыць братоў і не дазваляюць распазнаць у іх Пана, заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 15 чэрвеня.
Перад малітвай «Анёл Панскі» 12 чэрвеня пасля Эўхарыстыі на заканчэнне «Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых» Папа Францішак узгадаў пра беатыфікацыі, выказаў надзею на эфектыўную барацьбу з праказай і заклікаў да барацьбы з дзіцячай працай.
У Кане Галілейскай вучні Езуса становяцца Яго сям’ёй, тут нараджаецца вера Касцёла, заўважыў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 8 чэрвеня.
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы заклікае быць закваскай адзінства, суцяшэння і любові, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане 22 мая.
Ніякае пасланне не можа замяніць бедных, у якіх сам Езус выходзіць нам насустрач, сказаў Папа Францішак 18 мая падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Пра важнасць Святога Духа ў жыцці Касцёла і кожнага хрысціяніна гаварыў Папа Францішак 15 мая падчас сустрэчы з вернікамі на апошняй у гэтым годзе малітве «Regina Cаeli».
Спагадлівасці, якая прадугледжвае суперажыванне, спачуванне і актыўную дапамогу іншаму чалавеку, Папа Францішак прысвяціў пазачарговую агульную аўдыенцыю, якая прайшла 14 мая ў Ватыкане ў рамках святкавання Юбілейнага Года.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 мая Папа Францішак заклікаў вернікаў быць «міласэрнымі, як Айцец». Каментуючы евангельскую прыпавесць пра блуднага сына (Лк 15, 11-32), Пантыфік заўважыў, што бацька ў ёй прадстае ў вобразе не абражанага і раздражнёнага чалавека, а таго, хто прымае ў абдымкі і чакае з любоўю.
Святы Дух вядзе Касцёл, але для многіх хрысціян Ён застаецца невядомым, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 мая.
Унебаўшэсце Пана – гэта ўнікальная падзея, пра якую хрысціяне павінны нагадваць свету і рабіць гэта паўсюль: на працы, у школе, у сям’і, адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Regina Caeli» 8 мая.
Для Бога не існуе канчаткова згубленых авечак, ёсць толькі тыя, якіх трэба знайсці, сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 4 мая.
Пра тое, што менавіта Святы Дух дазваляе адчуваць прысутнасць Езуса, адрозніваць дабро ад зла ў думках і дзеяннях, практыкаваць міласэрнасць, нагадаў Папа Францішак, сустракаючыся з вернікамі на нядзельнай малітве «Regina Caeli» ў Ватыкане 1 мая.
30 красавіка Папа Францішак правёў пятую пазачарговую агульную аўдыенцыю, прымеркаваную да Года Міласэрнасці. Пантыфік прысвяціў яе прымірэнню, як важнаму аспекту Божай міласэрнасці. Аўдыенцыя была таксама прысвечана Юбілею ўзброеных сіл і паліцыі.
Наведванне касцёла не дае аўтаматычнай здольнасці любіць бліжняга, заўважыў Папа Францішак 27 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Святы Айцец прапанаваў вернікам паразважаць над прыпавесцю пра Добрага Самараніна (Лк 10, 25-37).
Перад малітвай «Regina Cаeli» 24 красавіка Папа Францішак прывітаў моладзь, якая прыбыла ў Ватыкан з нагоды Юбілею Міласэрнасці, а таксама заклікаў маліцца за біскупаў, святароў, манахаў і манахінь, каталіцкіх і праваслаўных, выкрадзеных у Сірыі.