«Наша жыццё цалкам знаходзіцца ў руках Езуса і Айца, якія адно: адзіная любоў, адзіная міласэрнасць, аб’яўленыя аднойчы і назаўсёды ў крыжовай ахвяры», — сказаў Папа Францішак перад малітвай «Regina Coeli» ў Ватыкане 17 красавіка.
Постсінадальная Апостальская адгартацыя «Amoris Laetitia» звяртаецца да далікатнай і цяжкай справы пакарання дзяцей. Прапаноўваем вытрымкі з адгартацыі на гэтую тэму.
Cтаць вучнем Хрыста можа кожны грэшнік, які прызнае ўласныя правіны і адкрываецца на Божую міласэрнасць, адзначыў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі 13 красавіка.
Пра місію хрысціян абвяшчаць уваскрослага Хрыста ўсім людзям, асабліва пакутуючым, самотным, хворым, выдаленым на ўзбочыну грамадства, казаў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Regina Caeli» 10 красавіка.
«Міласціна» стала цэнтральным словам у разважаннях Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 красавіка на плошчы св. Пятра пры ўдзеле 40 тыс. вернікаў з усяго свету.
На агульнай аўдыенцыі 6 красавіка Папа Францішак пасля цыклу катэхез пра Божую міласэрнасць у Старым Запавеце, які завяршыў на мінулым тыдні, прапанаваў пачаць размаўляць пра тое, як Езус вёў міласэрнасць да яе поўнай рэалізацыі.
2 красавіка Папа Францішак прыняў удзел у малітоўным чуванні на плошчы св. Пятра, прымеркаваным да нядзелі Божай Міласэрнасці. Каментуючы сведчанні, якія прагучалі з вуснаў удзельнікаў сустрэчы, Пантыфік звярнуў увагу на тое, што Божая міласэрнасць мае мноства абліччаў.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 30 сакавіка Папа Францішак, завяршаючы цыкл катэхез аб міласэрнасці ў Старым Запавеце, патлумачыў значэнне псальма 51, вядомага пад назвай «Miserere» (Змілуйся).
«Калі Хрыстус уваскрос, мы можам глядзець новымі вачыма і сэрцам на ўсе падзеі нашага жыцця, нават самыя сумныя», – сказаў Папа Францішак перад малітвай «Regina Caeli» у Ватыкане 28 сакавіка.
«Езус Хрыстус, уцелаўленне Божай міласэрнасці, з любові памёр на крыжы і з любові ўваскрос. Таму сёння мы ўсклікаем: Езус ёсць Панам». Такімі словамі Папа Францішак пачаў традыцыйны пасхальны зварот перад благаслаўленнем «Urbi et Orbi», атрымаць якое на плошчы св. Пятра сабраліся 27 сакавіка сотні тысяч вернікаў.
Катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 23 сакавіка Папа Францішак прысвяціў падзеям Святога Пасхальнага Трыдуума, які пачнецца ў Касцёле літургіяй Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Пантыфік нагадаў, што гэты час дазваляе непасрэдна ўнікнуць у таямніцу ўваскрасення Езуса Хрыста.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 16 сакавіка Папа Францішак нагадаў, што міласэрнасць Бога здольная адкрываць і напаўняць суцяшэннем сэрцы. У катэхезе Пантыфік разважаў над прадказаннем прарока Ераміі аб вяртанні ізраільскага народа на Радзіму, як сведчанні бязмежнай міласэрнасці і любові Бога.
Божая воля – не асуджэнне, а збаўленне чалавека, падкрэсліў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 13 сакавіка. Па словах Пантыфіка, Бог не жадае прыбіваць чалавека да яго грахоў, а хоча яго вызвалення.
«Быць міласэрнымі, як Айцец, азначае наследаваць Езуса на шляху служэння», – адзначыў Папа Францішак падчас надзвычайнай аўдыенцыі ў Ватыкане 12 сакавіка.
Пра тое, што «ў сакрамэнце паяднання мы заўсёды можам пачаць нанова», і пра «ўтоенага трэцяга сына» з прыпавесці пра марнатраўнага сына і міласэрнага бацьку, Папа Францішак казаў у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 6 сакавіка на плошчы св. Пятра.