Папа Францішак заклікаў адчыніць дзверы сем’яў, гарадоў і грамадстваў. На пачатку агульнай аўдыенцыі 18 лістапада Святы Айцец нагадаў, што з набліжэннем Юбілейнага Года Касцёл апынуўся на парозе вялікай і шырока адчыненай брамы Божай Міласэрнасці.
Канчатковай мэце чалавека – сустрэчы з Уваскрослым Панам – прысвяціў Папа Францішак свае разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 15 лістапада.
На агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 лістапада Папа адзначыў важнасць сумеснага правядзення часу ў сямейным асяроддзі. Яго сапраўднай «іконай», па словах Святога Айца, з’яўляецца сям’я, сабраная вакол нядзельнага стала.
Сапраўдная любоў здзяйсняецца не з таго, што лішняе, а з самага неабходнага, адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 8 лістапада.
Сям’я – гэта «трэніровачная зала», у якой чалавек удасканальваецца ва ўзаемным прабачэнні і дарэнні сябе іншым, сказаў Папа Францішак 4 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Святыя – гэта не толькі тыя, хто быў узнесены да хвалы алтароў, але і людзі «з суседніх дзвярэй», якія рэалізуюць Евангелле кожны дзень, заўважыў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых.
50-годдзю дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій «Nostra aetate» Папа Францішак прысвяціў катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 28 кастрычніка.
Касцёл не пакідае сем’яў, якія шукаюць міру, таму што яны з’яўляюцца часткай народа, які Бог хоча вызваліць ад рабства і прывесці да свабоды, сказаў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» 25 кастрычніка, спасылаючыся на тэму Сінодy Біскупаў, які праходзіў у Ватыкане.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 21 кастрычніка Папа Францішак падкрэсліў, што вернасць абяцанням з’яўляецца «шэдэўрам чалавецтва» і рысай кожнай сапраўднай формы любові.
Падчас агульнай аўдыенцыі 14 кастрычніка Папа Францішак заклікаў глядзець на кожнае дзіця вачыма Езуса і прапанаваў падумаць аб абяцаннях, якія дарослыя даюць дзецям.
«Грошы, задавальненне, поспех асляпляюць, але потым настае расчараванне: абяцаюць жыццё, а гарантуюць смерць», - падкрэсліў Папа Францішак 11 кастрычніка ў разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі».
Аб патрэбе сучаснага свету ў моцнай «“ін’екцыі” сямейнага духу» казаў Папа Францішак 7 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У кантэксце правядзення Сінода Біскупаў Пантыфік вырашыў прысвяціць свае бліжэйшыя катэхезы адносінам паміж Касцёлам і сям’ёй у перспектыве іх карысці для ўсяго чалавецтва.
Папа Францішак папрасіў вернікаў маліцца за Сінод Біскупаў, які пачаўся ў Ватыкане. Пантыфік казаў аб гэтым 4 кастрычніка на малітве «Анёл Панскі».
На агульнай аўдыенцыі 16 верасня Папа Францішак завяршыў цыкл катэхез на тэму сужэнства і сям’і. Пантыфік нагадаў, што ў бліжэйшы час Касцёл чакаюць дзве значныя падзеі: Сусветная сустрэча сем’яў у Філадэльфіі (ЗША) і Сінод Біскупаў у Ватыкане.
Ісці за Езусам азначае ўзяць yласны крыж, каб суправаджаць Яго на нязручным шляху, які вядзе не да поспеху і мінаючай хвалы, але да сапраўднай свабоды, якая вызваляе ад эгаізму і граху. З такімі словамі Папа Францішак звярнуўся перад малітвай «Анёл Панскі» 13 верасня.