Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Папы


Папа Францішак: дзеці — галоўныя ахвяры разводаў
29.04.2015 14:03

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 29 красавіка Папа Францішак заклікаў хрысціянскія сем’і сваім жыццём даваць сведчанне аб прыгажосці сакрамэнту сужэнства. Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез аб Божым плане адносна саюзу паміж мужчынам і жанчынай.

 
Папа Францішак: У постаці Езуса, Добрага Пастыра, мы сузіраем Божы Провід, Яго бацькоўскі клопат
27.04.2015 10:26

Не дастаткова толькі сузіраць Божую любоў і дзякаваць за яе, але трэба наследаваць Добрага Пастыра, які, адмовіўшыся ад усяго, збавіў чалавецтва сваёй міласэрнасцю, сказаў Папа Францішак 26 красавіка ў разважанні перад малітвай “Regina Coeli”.

 
Папа Францішак: «Вярнуць гонар сужэнству і сям’і»
22.04.2015 13:39

Папа Францішак заклікаў пераадолець існуючы недавер да саюзу паміж мужчынам і жанчынай і вярнуць гонар сям’і і сужэнству. У катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 22 красавіка Пантыфік засяродзіў увагу на біблійным апавяданні пра стварэнне чалавека.

 
Папа Францішак пра змест хрысціянскага сведчання
19.04.2015 16:13

Аб змесце хрысціянскага сведчання гаварыў Папа Францішак 19 красавіка ў разважаннях перад малітвай “Regina Coeli” ў Ватыкане. Яно, па словах Пантыфіка, не з’яўляецца ні тэорыяй, ні ідэалогіяй, ні складанай сістэмай дазволаў і забарон – гэта вестка збаўлення, канкрэтная падзея і нават Асоба – уваскрослы Хрыстус.

 
Папа Францішак: адкрыць каштоўнасць адметнасцяў паміж поламі
15.04.2015 13:52

Адмаўленне адметнасцяў паміж поламі з’яўляецца праблемай, а не рашэннем, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 15 красавіка. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў узаемадапаўняльнасці і адметнасцям, якія існуюць паміж мужчынам і жанчынай.

 
Папа Францішак: Сузіраць у ранах Уваскрослага Божую Міласэрнасць
13.04.2015 14:59

Аб міласэрнасці Бога, які ва ўваскрослым Езусе дае сябе, каб перамагчы наш недавер, гаварыў Папа Францішак перад малітвай “Уладарка неба” 12 красавіка на плошчы св. Пятра. Святы Айцец прывітаў вернікаў Усходніх Цэркваў, якія ў гэты дзень адзначаюць свята Пасхі.

 
Папа Францішак: Дзеці ніколі не з’яўляюцца «памылкай»
08.04.2015 13:17

Дзеці ніколі не з’яўляюцца «памылкай», а адказнасць за іх голад, беднасць, пакінутасць і неадукаванасць ляжыць на дарослых, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 8 красавіка на плошчы св. Пятра. У сваёй чарговай катэхезе з цыклу, прысвечанага сям’і, Пантыфік казаў аб пакутах шматлікіх дзяцей.

 
Папа Францішак: Дазволім, каб наша існаванне было заваявана і пераменена Уваскрасеннем
06.04.2015 19:35

Вера ва ўваскрасенне Езуса і надзея, якую Ён прынёс, – гэта самы цудоўны дар, якім хрысціяне могуць і павінны дзяліцца з іншымі людзьмі, сказаў Папа Францішак перад малітвай “Уладарка неба” 6 красавіка, у велікодны панядзелак, на плошчы св. Пятра.

 
Папа Францішак звярнуўся з пасланнем перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi”
05.04.2015 17:12

Асуджэнне культуры суперніцтва, пажаданне міру для Украіны, Блізкага Усходу і Афрыкі, лёс ахвяраў гандляроў наркотыкамі і свету, падпарадкаванага гандлярам зброяй – гэтыя тэмы былі цэнтральнымі ў пасланні, з якім Папа Францішак звярнуўся 5 красавіка перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi”.

 
Папа падчас Імшы Хрызмы пра стомленасць святароў
02.04.2015 14:24

2 красавіка ў ватыканскай базыліцы Папа Францішак узначаліў святую Імшу Хрызму. Цэнтральнай тэмай гаміліі Пантыфіка была святарская стомленасць і спосабы яе пераадолення.

 
Папа Францішак: «Хрыстус запальвае ў цемры полымя Божай любові»
01.04.2015 12:46

Увайсці ў таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста, а не абмяжоўвацца толькі ўспамінам пра яе, заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 1 красавіка. Катэхезу Пантыфік прысвяціў значэнню Святога Пасхальнага Трыдуума, які пачнецца 2 красавіка – у Вялікі чацвер – Імшой Вячэры Пана.

 
Папа Францішак заклікаў маліцца за Сінод Біскупаў на тэму сям’і
25.03.2015 18:42

Касцёл не пакідае сям’ю, нават калі яна падвяргаецца прыніжэнням або ўпадае ў грэх, адзначыў Папа Францішак 25 сакавіка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У сваёй катэхезе Святы Айцец нагадаў пра клопат Касцёла аб сем’ях і важнасць малітвы за Сінод Біскупаў на тэму сям’і, які пройдзе ў кастрычніку 2015 г.

 
Папа Францішак: “Мы хочам убачыць Езуса” – словы, якія выходзяць за рамкі канкрэтнага здарэння
22.03.2015 21:39

У разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 22 сакавіка, каментуючы словы з Евангелля “Мы хочам убачыць Езуса”, Папа Францішак адзначыў, што яны выяўляюць жаданне, якое выходзіць за рамкі розных эпох і культур, прысутнічае ў сэрцах многіх людзей, якія чулі пра Хрыста, але яшчэ Яго не сустрэлі.

 
Папа Францішак: «Дзеці — багацце для чалавецтва і Касцёла»
18.03.2015 14:52

Дзеці прыносяць жыццё, радасць, надзею, а таксама і клопаты; але лепш мець гэтыя клопаты, чым грамадствы сумныя і шэрыя, па прычыне таго, што засталіся без дзяцей — адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 18 сакавіка. Сваю перадапошнюю катэхезу з першай часткі разважанняў пра сям’ю Пантыфік прысвяціў дзецям як вялікаму дару для чалавецтва.

 
Папа Францішак: «Бог нас любіць любоўю бескарыслівай і бязмежнай»
16.03.2015 10:59

«Выраз, які абагульняе ўсё Евангелле, усю веру, усю тэалогію: Бог нас любіць любоўю бескарыслівай і бязмежнай», — адзначыў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 15 сакавіка. Пантыфік заклікаў вернікаў, каб іх велікапосны шлях стаў шляхам прабачэння, адкрытасці і любові.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 18 з 27
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.