Пра тэрміновую важнасць ажыўлення сувязі паміж сям’ёй і касцёльнай супольнасцю казаў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 9 верасня. Святы Айцец заўважыў, што сям’я і парафія павінны здзейсніць цуд больш супольнага жыцця дзеля дабра ўсяго грамадства.
«Бог не закрыты сам у сабе, але адкрываецца і ўстанаўлівае камунікацыю з чалавецтвам. У сваёй бязмежнай міласэрнасці Ён пераўзыходзіць бездань бясконцай розніцы паміж сабой і намі і выходзіць нам насустрач», – сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 6 верасня ў Ватыкане.
Аб неабходнасці больш сямейнай арганізацыі свету казаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 верасня. У сваёй катэхезе Пантыфік падкрэсліў, што нельга супрацьпастаўляць веру ў Бога і сямейны стыль жыцця.
Без ачышчанага сэрца нельга мець па-сапраўднаму чыстых рук і вуснаў, якія прамаўляюць шчырыя словы любові, міласэрнасці і прабачэння, адзначыў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 30 жніўня.
Пантыфік заўважыў, што часта хрысціяне наракаюць на недахоп часу як на перашкоду для добрай малітвы. Іх расчараванне – шчырае, бо без малітвы чалавечае сэрца не знаходзіць спакою. Таму, на думку Папы, вельмі важна весці жывы дыялог з Богам, які ў стане закрануць пачуцці і абудзіць гарачую любоў да Яго.
«Хрыстус з’яўляецца не дадатковым элементам, а “хлебам жыцця”, неабходнай ежай», – падкрэсліў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 23 жніўня ў Ватыкане.
Важнасць працы для фарміравання сям’і адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 19 жніўня, працягваючы цыкл катэхез пра сям’ю. Навучыцца працавітаму стылю жыцця можна ў першую чаргу ў сям’і, праз прыклад бацькоў, якія працуюць дзеля дабра сям’і і грамадства, сказаў Пантыфік.
Эўхарыстычная Камунія, калі прымаецца з верай, перамяняе жыццё ў дар для Бога і блізкіх, адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 16 жніўня. Пантыфік прысвяціў сваё разважанне значэнню Эўхарыстыі ў штодзённым жыцці вернікаў.
Вера – галоўная прычына велічы і благаслаўлення Марыі, адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пантыфік падкрэсліў, што жыццё – не бессэнсоўнае вандраванне, але пілігрымаванне, якое мае мэту: дом Бога Айца, які чакае з любоўю.
Пра значэнне святаў у жыцці сям’і распавёў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 12 жніўня. У бліжэйшых катэхезах Пантыфік будзе казаць таксама пра іншыя два элементы сямейнага жыццёвага рытму: працу і малітву.
Недастаткова сустракаць Езуса, чытаць Біблію і быць сведкам цудаў, калі сэрца закрыта на дзейнасць Святога Духа, адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 9 жніўня.
Пасля летняга перапынку Папа Францішак аднавіў сустрэчы з вернікамі ў рамках агульных аўдыенцый у Ватыкане. Першая з іх прайшла 5 жніўня ў Зале Паўла VI. Пантыфік прысвяціў катэхезу тэме так званых “параненых сем’яў”.
Вечнасці як сапраўднаму сэнсу зямнога існавання чалавека прысвяціў Папа Францішак сваё разважанне падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 2 жніўня.
У спачуванні Езуса да людзей уцелавілася ласкавасць Бога, адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 19 ліпеня на плошчы св. Пятра, дзе, нягледзячы на анамальную спёку, сабраліся тысячы пілігрымаў. Святы Айцец узгадаў таксама пра сваё Апостальскае падарожжа ў Лацінскую Амерыку 5-13 ліпеня.
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 29 чэрвеня Папа Францішак прывітаў арцыбіскупаў-мітрапалітаў, прызначаных на працягу апошняга года, і дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая, як штогод, прымае ўдзел ва ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ватыкане.