Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Брусель хоча праз суд ЕС дазволіць мусульманкам насіць хусткі на працы
07.06.2016 09:40

Улады Бельгіі накіравалі адваката ў суд Еўрасаюза ў Люксембургу, каб апратэставаць вынесенае судовае рашэнне ў падтрымку права адміністрацыі кампаній увесці забарону на нашэнне мусульманскай хусткі на працы, паведаміла 3 чэрвеня газета Echo.

 
Рэліквію св. Яна Паўла II скралі з Кёльнскага сабора ў Германіі
06.06.2016 12:31

З сабора ў Кёльне была скрадзена тканіна з кропляй крыві св. Яна Паўла ІІ. Пра гэта 6 чэрвеня паведамілі праваахоўчыя органы ФРГ.

 
Індыйскі біскуп ахвяруе сваю нырку, каб выратаваць жыццё бядняка
06.06.2016 12:22

Біскуп Сіра-Малабарскага Каталіцкага Касцёла Мар Якаў Мурыкен вырашыў ахвяраваць адну сваю нырку, каб выратаваць беднага індуіста. Пра гэта паведамляе Сібірская каталіцкая газета.

 
Суд у Бразіліі забараніў продаж фігурак каталіцкіх святых у вобразе супергерояў
06.06.2016 11:55

Суд у бразільскім штаце Гояс, размешчаным у цэнтральнай частцы краіны, забараніў мастаку і скульптару Ане Гімарайс прадаваць і распаўсюджваць творы, якія ў апошнія месяцы сталі яе візітоўкай. Гаворка ідзе пра фігуркі, якія прадстаўляюць каталіцкіх святых у вобразе супергерояў і вядомых персанажаў поп-культуры.

 
Новы Апостальскі Нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ аб прыярытэтах будучага служэння
03.06.2016 17:10

Новапрызначаны Апостальскі Нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ, які да гэтага займаў пасаду Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, у інтэрв’ю польскаму каталіцкаму агенцтву KAI абазначыў прыярытэты, якімі ён будзе кіравацца падчас служэння ў Расіі.

 
У гарадах Бразіліі прайшлі пратэсты супраць гвалту ў адносінах да жанчын
02.06.2016 14:13

Маштабныя акцыі ў абарону правоў жанчын і сексуальнага гвалту адбыліся 1 чэрвеня ў некалькіх гарадах Бразіліі.

 
Латвія: Евангельска-Лютэранская Царква хоча забараніць жанчынам быць святарамі
02.06.2016 12:55

На Сінодзе Латвійскай Евангельска-Лютэранскай Царквы (далей — ЛЕЛЦ), які пройдзе ў пачатку чэрвеня, чакаецца прыняцце паправак у канстытуцыю ЛЕЛЦ, якія прадугледжваюць, што святарамі могуць быць толькі мужчыны.

 
Венгрыя: Касцёл і ўрад разам вырашаюць пытанне бежанцаў
01.06.2016 12:27

Епіскапат Венгрыі і ўрад гэтай краіны вырашылі распачаць сумесныя дзеянні ў дапамозе бежанцам у розных краінах Блізкага Усходу. Біскупы яшчэ ў студзені абвясцілі спецыяльныя збор ахвяраванняў для гэтай мэты ва ўсіх касцёлах краіны.

 
Ва Украіне абстралялі храм грэка-католікаў
01.06.2016 11:59

Невядомыя абстралялі вокны новага ўніяцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ва ўкраінскім горадзе Чаркасы.

 
Паўтысячы католікаў прынялі ўдзел у працэсіі Божага Цела ў Маскве
01.06.2016 11:56

У працэсіі ў сталіцы Расіі прыняло ўдзел паўтысячы католікаў. Пра гэта 30 мая паведаміла прэс-служба дэпартамента нацыянальнай палітыкі, міжрэлігійных сувязей і турызму г. Масквы.

 
Біскупы Мексікі заклікаюць свецкіх вернікаў выступаць супраць дазволу аднаполых шлюбаў
31.05.2016 10:21

Біскупы Мексікі звярнуліся да ініцыятыўнасці i «грамадзянскай адказнасці свецкіх вернікаў» у дачыненні да прапановы прэзідэнта гэтай паўднёваамерыканскай краіны, Энрыке Пенья Ньета, аб легалізацыі гей-шлюбаў і прадастаўленні гей-парам правоў на ўсынаўленне.

 
Біблію пераклалі на мову малюнкаў-эмодзі
30.05.2016 17:44

Поўная версія напісанай з дапамогай эмодзі Бібліі з’явілася ў сетцы і стала дасяжная для спампоўвання. Пра гэта паведаміла брытанскае выданне The Guardian.

 
Біскупы Японіі выступаюць за ядзернае раззбраенне
30.05.2016 15:04

Нядаўні візіт Барака Абамы ў Хірасіму станоўчым рэхам адгукнуўся ў епіскапаце Японіі. Той факт, што ўпершыню ў гісторыі Прэзідэнт ЗША наведаў месца, дзе яго суайчыннікі 70 гадоў таму выкарысталі ядзерную зброю, біскуп Ніігата і кіраўнік японскага і азіяцкага «Карытас» назваў «прыемным сюрпрызам».

 
Мусульманскі натоўп напаў на хрысціян у Егіпце
27.05.2016 16:53

Дзясяткі мусульман напалі на дамы хрысціян-коптаў і падпалілі іх. Напад раз'юшага натоўпу быў выкліканы чуткамі пра раман хрысціяніна з мусульманкай.

 
Футбол стаў прыладай евангелізацыі для дзяцей у Камеруне
27.05.2016 11:57

Айцец Уільям Каньён, місіянер з Калумбіі, ператвараецца ў футбольнага трэнера кожную нядзелю, каб праз радасць і сяброўства, якія дае спорт, вучыць дзяцей быць падобнымі да Хрыста.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 38 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.