Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Праект «Падарожжа ў Кракаў» заклікае пілігрымаў здымаць сюжэты пра сваю вандроўку на СДМ
12.07.2016 15:56

Узяць свае мабільныя тэлефоны ці відэакамеры і дасылаць кароткія відэа, з якіх будзе кожны дзень стварацца дакументальны фільм пра Сусветныя дні моладзі, запрашаюць стваральнікі праекта.

 
У Аргенціне жадаюць кананізацыі святароў і семінарыстаў, якія былі забіты дыктатарскім рэжымам
08.07.2016 16:43

Траіх святароў і дваіх семінарыстаў, якія былі забіты ў Аргенціне ў 1976 годзе дыктатарскім ваенным рэжымам, зараз лічаць мучанікамі за веру і спадзяюцца на завяршэнне кананізацыйнага працэсу пры Папу Францішку.

 
Ад садавіны да каўбас: Чым накормяць пілігрымаў падчас Сусветных дзён моладзі?
07.07.2016 17:31

Арганізатары СДМ запэўніваюць, што змогуць смачна і дасыта накарміць 2 мільёны пілігрымаў са 185 краін.

 
280 маладых католікаў са Швецыі прыедуць на СДМ у Кракаў
07.07.2016 12:57

На Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, якія пройдуць 26-31 ліпеня, прыбудзе 280 маладых шведаў. Разам з моладдзю ў Польшчу прыбудзе біскуп Стакгольма.

 
У Бельгіі аштрафавалі каталіцкі дом для пажылых за адмову здзяйсняць эўтаназію
06.07.2016 16:25

Каталіцкі дом для пажылых людзей святога Аўгустына ў бельгійскім горадзе Дыст аштрафавалі на 6 тысяч еўра.

 
Філіпінскія біскупы заклікаюць змагацца з нявольніцтвам і нелегальнай міграцыяй
06.07.2016 13:30

Філіпіны павінны актывізаваць барацьбу супраць нелегальнай міграцыі, заявілі каталіцкія біскупы гэтай паўднёваазіяцкай краіны.

 
Біскупы ЗША заклікаюць да правядзення міграцыйнай рэформы
05.07.2016 14:16

«Нам патрэбна комплексная міграцыйная рэформа. Гэта не палітычнае пытанне, гэта пытанне правоў чалавека і чалавечай годнасці», — гэтымі словамі арцыбіскуп Хасэ Орас Гомес Веласка пракаментаваў сваю просьбу, скіраваную да прэзідэнта Барака Абамы з мэтай спыніць дэпартацыю нелегальных імігрантаў.

 
Кардынала, які казаў пра небяспеку прапаганды гомасексуалізму, хацелі асудзіць за «распальванне варожасці»
05.07.2016 14:02

Іспанскі суд закрыў крымінальную справу супраць кардынала Антоніо Каньісарэса, які выказваўся пра небяспеку для еўрапейскай культуры і сям'і з боку гомасексуальнай прапаганды і гендарнай тэорыі.

 
Кананізацыя Маці Тэрэзы — васьмідзённыя ўрачыстасці ў Рыме
04.07.2016 14:36

Восем дзён у Рыме будуць трываць урачыстасці з нагоды кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты. Сёстры Місіянеркі Любові прадставілі праграму святочных мерапрыемстваў, якія ўпісваюцца ў Юбілейны Год Міласэрнасці.

 
Сейм Літвы змяніў закон: яўрэі змогуць атрымаць літоўскае грамадзянства
24.06.2016 11:10

Сейм Літвы прыняў папраўкі да закона аб двайным грамадзянстве, які дасць літоўскім яўрэям (літвакам) і іх нашчадкам права атрымаць грамадзянства Літвы.

 
Сабор на Крыце ўхваліў тэксты па аўтаноміі і дыяспары
24.06.2016 10:00

Сабор Праваслаўных Цэркваў, які праходзіць на Крыце пад кіраўніцтвам Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, ухваліў два тэксты — па аўтаноміі і спосабах яе абвяшчэння і па праваслаўнай дыяспары. Пра гэта паведаміў архіепіскап Тэлміскі Іоў, прадстаўнік Патрыярха Канстанцінопальскага ва Усеправаслаўным сакратарыяце.

 
Бурундзі: афрыканскія біскупы заклікаюць да міру
23.06.2016 17:33

Бурундзі патрэбен мір і прымірэнне. Крызіс, які перажывае краіна, дэстабілізуе ўсю Афрыку. Гэта пацвярджаюць прадстаўнікі Сімпозіуму Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Афрыкі і Мадагаскара (SECAM), якія наведалі гэтую краіну ў сэрцы Чорнай Афрыкі, якая ў мінулым месяцы перажывала крывавы ўнутраны канфлікт.

 
Арменія папросіць Пантыфіка аб доступе да Ватыканскага сакрэтнага архіва
23.06.2016 14:41

Падчас візіту Папы Францішка ў Арменію ўрад краіны будзе прасіць даць дазвол на вывучэнне дакументаў пра армянскую гісторыю ў Ватыканскім сакрэтным архіве.

 
Філіпінскія біскупы заклікалі паліцэйскіх быць стрыманымі ў адносінах да падазраваных
23.06.2016 12:13

На тле рэзкага росту забойстваў паліцэйскімі падазраваных у крымінале філіпінскія каталіцкія біскупы ў пастырскім лісце папрасілі ахоўнікаў грамадскага парадку быць больш стрыманымі і гуманнымі.

 
Прэзентаваны сайт па папулярызацыі энцыклікі «Laudato si’»
22.06.2016 12:58

Гадавіна публікацыі «экалагічнай» энцыклікі Папы Францішка «Laudato si’» была адзначана 20 чэрвеня правядзеннем каталіцка-праваслаўнай канферэнцыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 35 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.