Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Касцёл у Мексіцы прапануе быць пасрэднікам паміж урадам і пратэстуючымі настаўнікамі
22.06.2016 12:54

Святары ў паўднёвамексіканскіх штатах Аахака і Ч'япас хочуць паспрыяць залагоджванню вострага канфлікта паміж урадам і мясцовымі прафсаюзамі настаўнікаў пасля інцыдэнта, у выніку якога загінула восем чалавек.

 
Польшча: праз месяц распачынаюцца «Дыяцэзіяльныя дні» перад СДМ-2016
22.06.2016 08:17

Праз месяц ва ўсе польскія дыяцэзіі прыедзе моладзь з усяго свету, каб удзельнічаць у «Дыяцэзіяльных днях» моладзі, якія адбудуцца за некалькі дзён да СДМ у Кракаве.

 
Нягледзячы на ганенні, у Індыі павялічваецца колькасць хрысціян
21.06.2016 10:46

У Індыі ўзрастае колькасць хрысціян, прычым найбольшы рост быў зафіксаваны ў трох штатах: Шацісгарх, Арыса і Джаркханд. Асаблівай увагі заслугоўвае апошні штат, у якім з 2008 года неаднаразова адбываліся крывавыя ганенні, у выніку якіх загінулі сотні паслядоўнікаў Хрыста і дзясяткі тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

 
Рэліквіі благаслаўлёнага П’ера Фрасаці прыбудуць у Польшчу
21.06.2016 10:44

З 14 па 16 ліпеня ў Познані (Польшча) будуць знаходзіцца рэліквіі благаслаўлёнага П’ера Фрасаці, беатыфікаванага Янам Паўлам ІІ у 1990 годзе. Рэліквіі будуць выстаўлены падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве.

 
Як будзе выглядаць базыліка «Саграда Фамілія» у Барселоне, калі яе дабудуюць? +відэа
21.06.2016 10:00

Святыню Святой Сям'і ў Барселоне будуюць ужо больш за 130 гадоў па праекце архітэктара Антоніа Гаўдзі. Аднак як велізарны касцёл будзе выглядаць у 2026 годзе, калі яго дабудуюць? Глядзіце відэа!

 
Што, як і чаму: гістарычны Сабор Праваслаўных Цэркваў распачаўся на Крыце
20.06.2016 13:35

Сабор Праваслаўных Цэркваў афіцыйна адкрыўся 20 чэрвеня на Крыце пад кіраўніцтвам Канстанцінопальскага Патрыярха Барталамея. Паседжанні будуць праходзіць да 26 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі Крыта ў горадзе Калімвары.

 
Амерыканскія католікі запрашаюць у віртуальны турыстычны лагер
20.06.2016 12:51

Пад слоганам «Не сыходзь на лета ў адпачынак ад веры» арганізацыя Catholic Extension заснавала летні онлайн-лагер для вернікаў любога ўзросту.

 
П’етро Паралін адкрыў музей мітрапалітальнай курыі ў Львове
20.06.2016 11:30

Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін адкрыў у Львове музей мітрапалітальнай курыі Рыма-каталіцкага Касцёла.

 
На Крыт прыбылі прадстаўнікі Праваслаўных Цэркваў для ўдзелу ва Усеправаслаўным Саборы
17.06.2016 14:31

Першае мерапрыемства Святога і Вялікага Сабору Праваслаўных Цэркваў — сінаксіс (сход) прадстаўнікоў памясцовых Праваслаўных Цэркваў, або т.зв. Усеправаслаўны Сабор — пройдзе 17 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі на Крыце.

 
У Расіі створаць хрысціянскі відэаканал для асобаў са слабым слыхам
17.06.2016 12:24

Праца па стварэнні праваслаўнага відэаканала для глухіх і тых, хто слаба чуе, стартуе 25 чэрвеня ў Маскве.

 
На СДМ у Кракаве Папа Рымскі будзе цэлебраваць Імшу на лаціне, а гамілію прамовіць па-італьянску
17.06.2016 11:54

У Польшчу прыбыў цырымоніймайстар Папскага двара мансеньёр Гвідо Марыні. Галоўнай мэтай паездкі стала праверка гатоўнасці да візіту Папы Францішка ў гэтую краіну.

 
Французскія біскупы звярнуліся да футбалістаў і заўзятараў Еўра-2016
16.06.2016 10:38

Жадаючы ўсім «мірнай радасці», Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Францыі апублікавала зварот да ўдзельнікаў еўрапейскага чэмпіяната па футболе, які пачаўся на мінулых выхадных у гэтай краіне.

 
Тактыльная ікона для невідушчых з’явілася ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве
16.06.2016 10:00

Ікона для вернікаў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку перададзена ў храм Хрыста Збаўцы фондам падтрымкі слепаглухіх «З’яднанне».

 
Украіна: Грэка-Каталіцкая Царква створыць пастаральна-сацыяльныя місіі па лініі размежавання ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях
16.06.2016 09:32

Сінод біскупаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага архіепіскапства падчас 72-й сесіі прыняў рашэнне даручыць кіруючым архірэям у супрацоўніцтве з «Карытас Украіны» стварыць пастаральна-сацыяльныя місіі на лініі размежавання ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

 
У Расіі адкрыецца першая кіназала для людзей з аўтызмам
15.06.2016 14:20

20 чэрвеня ў межах праграмы Маскоўскага кінафестываля ў кінатэатры «КАРО 11 Кастрычнік» адбудзецца адкрыццё першай у Расіі кіназалы для аўтыстаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 36 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.