Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Турцыі касцёл XIII ст. перабудоўваюць у мячэць
18.05.2016 11:39

Турцыя працягвае сціраць сляды шматгадовай прысутнасці хрысціянства ў сваёй краіне. Як паведамляе KAI са спасылкай на агенцтва Fides, у Трабзоне ў візантыйскім касцёле, які з’яўляецца помнікам архітэктуры, знішчаны хрысціянскія фрэскі і мазаікі XVIII стагоддзя.

 
Амерыканскі штат Паўднёвая Караліна забараніў аборты пасля 19 тыдня
18.05.2016 10:11

Заканадаўчы сход Паўднёвай Караліны прыняў законапраект, які забараніў аборты пасля 19 тыдня цяжарнасці за выключэннем выпадкаў, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці. Такім чынам зараз у ЗША стала 17 штатаў, якія прынялі падобныя законы.

 
Рэклама СДМ з’явіцца на Пірэнейскім паўвостраве
17.05.2016 11:40

Мабільны цэнтр папулярызацыі Малапольшчы («Camper Malopolskі»)  будзе рэкламаваць Сусветныя дні моладзі-2016 на Пірэнейскім паўвостраве.

 
Філіпіны: былы генеральны вікарый абраны віцэ-мэрам
17.05.2016 11:21

Мансеньёр Джымар Лусеро Веро Крус, генеральны вікарый дыяцэзіі горада Іліган на поўдні Філіпін, 9 мая быў абраны віцэ-мэрам горада.

 
ЗША могуць пачаць фінансаванне іракскіх хрысціян-вайскоўцаў
17.05.2016 11:08

Кангрэс і Сенат ЗША хутка пачнуць абмяркоўваць законапраект, які прапануе фінансавую падтрымку хрысціянскім узброеным групам у іх змаганні з так званай «Ісламскай дзяржавай».

 
У Егіпце хрысціяне і мусульмане заключылі пагадненне аб абароне дзяцей ад сексуальнай эксплуатацыі
16.05.2016 11:57

Ісламскі ўніверсітэт Аль-Азхар у Каіры і праваслаўны Копцкі Патрыярхат падпісалі пагадненне, у якім былі закрануты прынцыпы, якія тычацца абароны дзяцей ад сексуальнай эксплуатацыі.

 
Наступствы легальнай эўтаназіі: 20-гадовая жанчына была забіта, хоць і не мела смяротнай хваробы
16.05.2016 11:54

Псіхічна хворыя, якія не маюць смяротных хвароб, паступова робяцца ахвярамі легальных забойстваў, бо сярод грамадства, якое дазволіла эўтаназію, чым далей, тым болей пашыраецца культура смерці, кажуць медыкі.

 
У ЗША правядуць даследаванне «слёз» статуі Панны Марыі
16.05.2016 09:55

Дыяцэзія горада Фрэсна ў ЗША абвясціла аб даследаванні cтатуі Божай Маці з Гвадэлупы, якая, паводле сцвярджэння яе ўладальнікаў і сведкаў, «плача» на працягу паўтара года.

 
Хор папскай Сікстынскай капэлы зладзіць канцэрт у царкве Марціна Лютэра
13.05.2016 16:51

Знакаміты хор папскай Сікстынскай капэлы 18 мая дасць канцэрт у царкве, на дзвярах якой Марцін Лютэр павесіў свае 95 тэзісаў, якія паклалі ў 1517 годзе пачатак Рэфармацыі.

 
У Маскве выдалі кішэнны «Даведнік бяздомнага»
13.05.2016 14:42

Праваслаўны дабрачынны фонд «Памочнік і заступнік» у Маскве пры спрыянні Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці выдаў новы даведнік для бяздомных — у ім сабрана актуальная інфармацыя аб тым, дзе бясплатна паесці, памыцца, атрымаць вопратку, пераначаваць, атрымаць медыцынскую і сацыяльную дапамогу.

 
Хрысціяне-бежанцы церпяць уціск з боку мусульман у мігранцкіх гарадах Германіі
13.05.2016 10:00

Каля 40 тысяч хрысціянскіх бежанцаў падвяргаюцца дыскрымінацыі з боку мусульман у палатачных гарадках для мігрантаў, паведамляе са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне выданне Christian Today.

 
Дзень жалобы ў Калумбіі: 10-я гадавіна дэкрыміналізацыі абортаў
13.05.2016 09:18

10 мая споўнілася 10 гадоў з дня, калi Канстытуцыйны суд Калумбіі вынес рашэнне аб выключэннi абортаў з ліку дзеянняў, якія караюцца крымінальна. Як падкрэслiлi лiдары руху «За жыццё», гэта не святкаванне прагрэсізму, а ўспамін гадавіны смерці мільёнаў маленькiх калумбійцаў.

 
Каталіцкія біскупы Індыі жорстка асудзілі забойства жанчыны з касты «недатыкальных»
12.05.2016 12:11

Джыша была студэнткай, вывучала права, ёй было 28 гадоў. Яна стала не першай ахвярай насілля сярод індыйскіх жанчын, асабліва з касты далітаў, што выклікала абурэнне Касцёла ў Індыі.

 
Знойдзены парэшткі хрысціянскага крыжа, усталяванага канкістадорамі 475 гадоў таму
12.05.2016 10:31

Іспанскі вандроўнік і заваёўнік Эрнан дэ Сота ўсталяваў драўляны крыж у індзейскай вёсцы ў 1541 годзе, і археолагі думаюць, што знайшлі сляды гэтай гістарычнай падзеі.

 
Пратэстанцкі пастар, які прыняў каталіцтва, правядзе канферэнцыю ў Перу
12.05.2016 09:30

Пуэртарыканец Фернанда Казанова, вядучы праграм «Абаронім сваю веру», «Я дома», якія транслююцца ў каталiцкай медыясетцы EWTN, 14 мая наведае Ліму (Перу) для правядзення канферэнцыі пад назвай «Католік, навучыся любіць сваю веру».

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 40 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.