| У Асізі абраны генерал Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных |
| 29.01.2013 15:33 |
|
Айцец Марка Таска нарадзіўся 9 чэрвеня 1957 г. у Падуі. Уступіў у Ордэн Меншых Братоў Канвентуальных у 1968 г. Святарскае пасвячэнне прыняў 19 сакавіка 1983 г. Быў рэктарам ніжэйшай духоўнай семінарыі, выкладаў псіхалогію і катэхетыку ў Інстытуце св. Антонія, доктара, у Падуі. У першы раз быў абраны генералам Ордэна падчас Капітула 26 мая 2007 г. (AG) |


29 студзеня падчас 200-га Генеральнага Капітула Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, які праходзіць у Асізі (Італія), генералам Ордэна быў зноў абраны яго сённяшні кіраўнік а. Марка Таска. Новаабраны генерал будзе кіраваць Ордэнам у бліжэйшыя шэсць гадоў.
для друку