Францішканская парафія ў Мінску вітала новага пробашча |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
04.09.2012 16:10 |
3 верасня мінская парафія Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ вітала новага пробашча. Ім стаў а. Міраслаў Міклашэвіч OFMConv. Айцец Міраслаў Міклашэвіч нарадзіўся ў Гродне 5 лютага 1971 года. Выхаваны пры францішканскай парафіі, закончыў сярэднюю школу ў Гродне, адбыў абавязковую службу ва Узброенных сілах РБ. У 1992 годзе распачаў навіцыят у Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных у Смардзэвіцах (Польша). Першыя манаскія абяцанні склаў у 1992 годзе, пасля чаго працягваў сваю адукацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі айцоў францішканаў у Лодзі-Лагеўніках (Польша). Пасля другога года навучання быў скіраванны на далейшую вучобу ў Асізі, родны горад св. Францішка (Італія), дзе і атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1998 годзе ў гродзенскім францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай склаў вечныя манаскія абяцанні. 22 мая 1999 года з рук біскупа Адама Лепы прыняў святарскае пасвячэнне і быў накіраваны на душпастырскую працу ў Івянец. З 2000 па 2004 года нёс пастырскае служэнне ў парафіях Гродна, Поразава, Івянца. З 2004 года выконваў функцыі пробашча ў парафіі Св. Францішка з Асізі ў Свіслачы (Гродзенская вобл.) Дэкрэтам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з 2 жніўня 2012 года прызначаны адміністратарам з правамі пробашча ў парафію Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. |