«Не забівай» — мінская парафія прадставіла мюзікл у абарону ненароджаных (відэа) |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
11.06.2012 14:07 |
Прэм’ера мюзікла адбылася ў нядзелю 10 чэрвеня ў парафіі Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, а праца над ім аб’яднала католікаў (хор парафіі Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, салісты хору архікатэдральнага касцёла), праваслаўных і пратэстантаў. Забойствам (паводле Крымінальнага Кодэкса РБ) лічыцца гвалтоўнае пазбаўленне жыцця. Звычайна забойства маральна і юрыдычна асуджаецца. У той жа час аборты застаюцца легалізаванымі і не караюцца законам. Паводле статыстычных данных, на працягу года ў свеце забіваюць каля 55 мільёнаў дзяцей. У Беларусі ў 2007 годзе на 100 народжаных дзяцей прыходзілася 45 абортаў. У Расіі на 1000 народжаных забіваюць 1022 чалавека. |