Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францішканаў Святой Зямлі злучае з новым Пантыфікам даўняе супрацоўніцтва
21.03.2013 12:04

У падзяку Богу за абранне новага Пантыфіка ўключыліся і хрысціяне Ізраіля і Палесціны. Францішканаў Святой Зямлі вельмі радуе тое, што Папа прыняў імя Францішак.

Урачыстая Імша з нагоды абрання новага Наступніка Пятра адбылася ў базыліцы Уваскрасення Пана ў Ерузалеме. Літургію ўзначаліў лацінскі Патрыярх Ерузалема арцыбіскуп Фуад Туаль, у ёй удзельнічаў кусташ Святой Зямлі а. П’ербатыста Піццабала.

Для кустодыі Святой Зямлі дадатковым матывам для ўдзячнасці Богу за новага Папу з’яўляецца шматгадовае знаёмства і супрацоўніцтва з ім. Францішкане Святой Зямлі ўжо даўно праводзяць душпастырскую і адукацыйную дзейнасць у Буэнас-Айрэсе, арцыбіскупам якога быў сённяшні Пантыфік.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.