21 жніўня 2014 г. Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі кардынала Фернандо Філоні, свайго спецыяльнага пасланніка ў Ірак. Іерарх больш за тыдзень знаходзіўся ў гэтай краіне, несучы салідарнасць Святога Айца людзям, вымушаным пакінуць родныя дамы, каб ратавацца ад насілля з боку джыхадзістаў.
22 жніўня 2014 г. раніцай адышоў у вечнасць Зыгмунт Звежынскі – бацька кс. Паўла Звежынскага, пробашча парафіі Cв. Юзафа ў Гродне.
Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус задае сваім вучням правакацыйнае пытанне: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» Адказ пачуў неадназначны, бо адны лічаць Янам Хрысціцелем, іншыя – Іллёю, а яшчэ іншыя - Ераміяй або адным з прарокаў. Пачуўшы гэта, Езус паўтарае пытанне, толькі звяртаецца з ім непасрэдна да сваіх вучняў: «А вы кім лічыце Мяне?»
16 жніўня 2014 г. служба аховы здароўя ў Лідзе здзейсніла краязнаўчую паездку ў Навагрудак і Мір.
Гэтым летам адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр Місіянерак любові (сясцёр Маці Тэрэзы), які ўжо больш за 20 гадоў дзейнічае ў Гомелі, наведалі дзве дзяўчыны — першыя з Беларусі, — якія шукаюць сваё пакліканне ў супольнасці Маці Тэрэзы.
21 жніўня 2014 г. у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Лагішыне пачаліся традыцыйныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся. Святую Імшу на прывітанне пілігрымаў, якія прыбылі ў санктуарый, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
3 жніўня 2014 г. у Гродне адбыліся ўрачыстасці 350-годдзя з часу перанясення цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. Культ Маці Божай Кангрэгацкай пашыраецца з кожным годам. У новым выпуску праграмы «Сімвал веры» ідзе размова з пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі кс. Янам Кучынскім.