Як паведаміў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Пьетро Паралін, важнасць візіту Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю, які адбудзецца 13-18 жніўня 2014 г., абумоўлена трыма фактарамі. Першы заключаецца ў тым, што Святы Айцец накіроўваецца ў частку свету, якая набывае ўсё большае значэнне ў сусветнай палітыцы і эканоміцы.
Рэспубліканская акцыя «Разам у абарону жыцця», або «Тыдзень без абортаў», хутка пачнецца ў Гомельскай вобласці. Як паведамілі ва Упраўленні аховы здароўя аблвыканкама, плануецца, што ў верасні акцыя пройдзе ў медустановах Гомеля, а пазней - у раёнах вобласці.
4 жнiўня 2014 г. рашэннем біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча новым пракуратарам (адказным за гаспадарчыя справы) Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прызначаны кс. Валерый Аброшка. Святар замяніў кс. Аляксандра Сасноўскага, які знаходзіўся на гэтай пасадзе з 2006 г., руплiва клапоцячыся пра штодзённае жыццё семінарыйнай супольнасці.
Мы належым да Касцёла – паўсюднай сям’і збаўленых. Касцёл найбольш аб’яўляецца, калі сабраныя на Эўхарыстыі адным сэрцам і вуснамі вызнаюць веру і праслаўляюць Бога. Няхай нашае сённяшняе сабранне вакол Хрыста дапаможа нам усвядоміць нашую лучнасць з усімі, якія так, і як мы, складаюць Эўхарыстычную ахвяру.
З 8 па 10 жніўня 2014 г. у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях прайшлі рэкалекцыі для мужчын пад кіраўніцтвам кс. Віктара Ханько. На рэкалекцыі з’ехаліся мужчыны з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі – у асноўным удзельнікі руху “Мужчыны св. Юзафа” з Гродна, Ліды, Мінска, а таксама з Віцебска, Свіслачы, Шчучына, агульнай колькасцю 22 чалавекі.
“Занепакоеныя сённяшняй сітуацыяй у гэтай краіне, дзе хрысціян пераследуюць, і заахвочаныя словамі Папы Францішка і яго ініцыятывамі на карысць міру ў свеце, звяртаемся да вас, браты і сёстры, з заклікам да гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту”, — адзначаецца ў паведамленні.
Папа Францішак узвёў мансіньёра Філіпа Чампанэллі, супрацоўніка Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, у ранг сакратара першага класа. Гэты жэст з’яўляецца знакам павагі Пантыфіка да службы, выкананай у духу святарскага пасвячэння, прафесіяналізму і нястомнага заангажавання найперш у Апостальскай Нунцыятуры ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане, а з верасня 2012 г. у Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.
10 жніўня 2014 г. у санктуарыі Маці Божай Будслаўскай завяршыліся назарэтанскія рэкалекцыі для дзяўчат. У рэкалекцыях прынялі ўдзел 30 чалавек - з Ліды, Шчучына, Смаргоні, Гродна, Наваельні, Жэмыслаўля, Жодзіна.