Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак узначаліў беатыфікацыйную Імшу ў Сеуле
16.08.2014 19:26

16 жніўня 2014 г. у Сеуле на цэнтральнай плошчы Кванхвамун Папа Францішак узначаліў урачыстую святую Імшу, падчас якой адбылася беатыфікацыя Пола Юн Джы-чжуна і 123 іншых карэйскіх хрысціян, загінуўшых за веру ў ХІХ ст. У Імшы прынялі ўдзел каля 800 тысяч чалавек.

 
580-годдзе будаўніцтва першай святыні і 110-годдзе кансэкрацыі сучаснага касцёла адзначылі ў Нарачы (+фотарэпартаж)
16.08.2014 17:04

16 жніўня 2014 г. у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адзначылі 580-годдзе з часу будаўніцтва першай святыні і 110-годдзе з часу кансэкрацыі сучаснага касцёла. У гэты дзень у парафіі святкуецца таксама адпустовая ўрачыстасць ва ўспамін св. Роха. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, падчас яе 32 вернікам быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.

 
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі ў адроджанай гомельскай парафіі
16.08.2014 16:01

15 жніўня 2014 г., ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у аднайменнай гомельскай парафіі адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў яе пробашч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

 
Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве
16.08.2014 15:49

15 жніўня 2014 г. у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылася адпустовая ўрачыстасць, якая аб’яднала шматлікіх вернікаў і запрошаных святароў. Таксама ў гэты дзень парафіяне развітваліся са сваім пробашчам кс. Алегам Жураўскім SDB, які па загаду настаяцеляў скіроўваецца ў Смаргонь.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў парафіяльныя ўрачыстасці ў Пружанах і Асавой
16.08.2014 14:18

15 жніўня 2014 г. біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію ў Пружанах, а 16 жніўня - у Асавой. У абедзвюх парафіях іерарх цэлебраваў адпустовыя святыя Імшы з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
16 жніўня — XIX Звычайны тыдзень
16.08.2014 03:00
1 чыт. Эзх 18, 1-10. 13b. 30-32; Пс 51 (50), 12-13. 14-15. 18-19.
Ев. Мц 19, 13-15.


Альбо: Успамін св. Стэфана Венгерскага.

1 чыт. (сш.15) Дрг 6, 3-9; Пс 112 (111), 1-2. 3-4. 5-6. 7-8. 9.
Ев. Мц 25, 14-30 альбо (карац.) Мц 25, 14-23.
 
Мц 19, 13-15
16.08.2014 03:00
«Не забараняйце дзецям прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае»
 
Успамін св. Стэфана Венгерскага
16.08.2014 03:00
  Успамін св. Стэфана Венгерскага

 
Адпустовыя ўрачыстасці прайшлі ў пінскім катэдральным касцёле
16.08.2014 02:42

15 жніўня 2014 г. у пінскай катэдральнай базыліцы адбылася адпустовая ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта такі тытул носіць старажытная пінская святыня, у галоўным алтары якой знаходзіцца старадаўні абраз з выявай узнясення Маці Божай у нябесную хвалу.

 
Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі Дзён азіяцкай моладзі
15.08.2014 23:15

Маліцца аб паяднанні адзінай карэйскай сям’і, якая складаецца з братоў, што размаўляюць на адной мове, заклікаў Папа Францішак удзельнікаў VI Дзён азіяцкай моладзі ў межах свайго візіту ў Паўднёвую Карэю. Сустрэча адбылася 15 жніўня 2014 г. перад санктуарыем Сальмоэ ў Тэджоне.

 
<< Першая < Папярэдняя 1121 1122 1123 1124 1125 1126 1127 1128 1129 1130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1126 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.