Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Журналіст, забіты ісламістамі, маліўся ў вязніцы Ружанец
21.08.2014 11:14

“Калі я знаходзіўся ў вязніцы, малітва давала мне ўнутраную свабоду”, - гаворыцца ў лісце Джэймса Фоулі, амерыканскага журналіста, на днях жорстка забітага ісламістамі ў Іраку. Гэтыя словы ён напісаў пасля свайго першага зняволення, якое было ў 2011 г. у Лівіі.

 
У санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў упершыню вырушыла пілігрымка з Глыбокага
21.08.2014 10:52

20 жніўня 2014 г. у санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе вырушыла пілігрымка з Глыбокага, якая аб’яднала вернікаў з Празарокаў, Полацка, Варапаева, Барысава, Паставаў, Канстанцінава. Гэтая першая пешая пілігрымка ў Браслаўскі санктуарый у гісторыі глыбоцкай парафіі.

 
Які заробак лічыцца справядлівым?
21.08.2014 10:13

Справядлівы заробак з’яўляецца законным плёнам працы. Заробак - найважнейшы інструмент устанаўлення справядлівасці ў працоўных адносінах.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХІ Звычайную нядзелю, Год А (24 жніўня)
21.08.2014 10:04

Людзям часоў Езуса Хрыста было няпроста паверыць, што Ён ёсць Божым Сынам, сапраўдным, нягледзячы на цуды і словы, якія Ён рабіў і казаў. Але пасля смерці і ўваскрасення Езуса шмат людзей, нават тыя, хто не верыў, атрымалі магчымасць па-сапраўднаму адчуць Божую любоў і Яго прабачэнне.

 
21 жніўня — XX Звычайны тыдзень
21.08.2014 03:00
 
Ян 21, 15-17
21.08.2014 03:00
 
Успамін св. Пія Х, папы.
21.08.2014 03:00
 Успамін св. Пія Х, папы. 
 
На шляху пілігрымкі Бяроза – Лагішын біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу для ўдзельнікаў
20.08.2014 17:06

20 жніўня 2014 г. на шляху пілігрымкі з Бярозы ў Лагішын адбылася святая Імша для яе ўдзельнікаў, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Дыяцэзіяльныя пілігрымкі з Бярозы і Баранавічаў вырушылі ў санктуарый у Лагішыне 18 жніўня. Традыцыйныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся адбудуцца ў санктуарыі 21-22 жніўня.

 
Завяршылася місія спецыяльнага пасланніка Папы ў Іраку
20.08.2014 16:12

Падчас падарожжа Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю на акаўнце Пантыфіка ў “Твітэры” штодзённа з’яўляліся заклікі да міру ў Іраку і просьбы аб малітве за насельніцтва гэтай краіны. Кожны дзень Папа атрымліваў інфармацыю аб дзейнасці свайго спецыяльнага пасланніка ў Іраку кардынала Фернандо Філоні і маліўся за яго падчас Імшы ў катэдральным касцёле Сеула. 20 жніўня 2014 г. кардынал завяршыў сваю місію ў Іраку і вярнуўся ў Рым.

 
Беларусы прымуць удзел у 18-м Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс» у Фрайзінгу
20.08.2014 14:53

14 беларусаў прымуць сёлета ўдзел у штогадовым Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс», які пройдзе 3-5 верасня ў нямецкім Фрайзінгу пад Мюнхенам. Тэма сёлетняга кангрэса — «Касцёл-СМІ-грамадскае меркаванне».

 
<< Першая < Папярэдняя 1121 1122 1123 1124 1125 1126 1127 1128 1129 1130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1122 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.