Прадстаўлены лагатып візіту Папы Францішка ў Тырану (Албанія), які адбудзецца 21 верасня 2014 г. У яго аснове знаходзіцца стылізаваная выява чалавека, які ўздымаецца з крыві і ўзносіць у вышыню рукі, у адной з якіх трымае крыж. Над выявай чалавека змешчаны дэвіз “Разам з Богам да надзеі,
якая не расчаруе”, у якім акцэнт зроблены на слове “разам”, што
прадугледжвае заклік да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі на
карысць адраджэння краіны.