Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Польшчы назначаны новы прымас
20.05.2014 17:04

17 мая Святы Айцец Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Юзафа Кавальчыка з пасады Гнезненскага арцыбіскупа і прымаса Польшчы і прызначыў Гнезненскім Мітрапалітам і прымасам Польшчы 49-гадовага біскупа Войцеха Полака, генеральнага сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскапаў Польшчы і дапаможнага біскупа Гнезненскай архідыяцэзіі.

 
У Гатаве з’явілася першая ружанцовая ружа для мужчын
20.05.2014 14:02

Пятая велікодная нядзеля, 18 мая, з’яўляецца першым днём існавання ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве мужчынскай ружанцовай ружы.

 
Папа заснаваў камісію па апеляцыях духавенства ў пытаннях сур’ёзных злачынстваў
20.05.2014 12:38

Папа Францішак заснаваў пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе вывучаць апеляцыі духавенства ў пытаннях самых сур’ёзных злачынстваў (так зв. delicta graviora). Да іх належаць, сярод іншых, абвінавачанні ў сексуальных злоўжываннях у дачыненні да непаўналетніх.

 
Дзеці ў касцёле
20.05.2014 11:11

Дзеці, як вядома, гэта не толькі кветачкі жыцця, але часам і сапсаваныя нервы дарослых. Дзеці ў касцёле — не выключэнне. Кожны час ад часу становіцца сведкам ці ўдзельнікам сітуацыі, калі неспакойнае дзіця сваімі паводзінамі перашкаджае вернікам маліцца падчас святой Імшы. Па­-рознаму ў гэтых сітуацыях рэагуюць і бацькі: ад спробаў жорстка падавіць «бунт на караблі» да здзіўлення незадаволенасцю дарослых — яно ж малое, што вы ад яго хочаце?

 
Хрысціянскае сёння: katholisch.de — як працуе нямецкая сястра рэдакцыі catholic.by?
20.05.2014 11:05

16 штатных супрацоўнікаў, 12 тысяч інтэрнэт-наведванняў у дзень, свая тэлестудыя і святары-практыканты. Аб тым, як працуюць калегі з нямецкага сайта katholisch.de, у чарговай частцы новага праекта catholic.by «Хрысціянскае сёння» — пра хрысціянства ў Беларусі і за мяжой.

 
Успамін св. Бэрнардына Сіенскага, святара
20.05.2014 03:00

  Успамін св. Бэрнардына Сіенскага, святара
 
У Судане распачаты новы судовы працэс асуджанай на смерць хрысціянкі
19.05.2014 17:17

Мэрыам Ях'я Ібрагім з Хартумы, асуджаную на смяротнае пакаранне праз павешанне па абвінавачванні ў адыходзе ад ісламу, чакае новае судовае разбіральніцтва. Такое рашэнне было прынята Вярхоўным судом Судана, несумненна, пад ціскам з боку многіх краін і міжнародных арганізацый.

 
Касцёл Святога Духа ў Віцебску адзначыў першую гадавіну кансэкрацыі
19.05.2014 16:48

“Святы Ян Павел II сказаў, што касцёл - не толькі асвячаны будынак. Езус кажа, што касцёл пабудаваны на скале, якой з’яўляецца вера Пятра. Касцёл - гэта супольнасць вернікаў. Сёння мы хочам выказаць падзяку Богу не толькі за будынак нашага асвячанага касцёла. Мы збіраемся разам, каб вызнаць веру ў Бога жывога і вызнаць так, як святы Пётр, што Хрыстус з’яўляецца Сынам Божым, Збаўцам свету”, - гэтымі словамі ксёндз Адам Квяткоўскі SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, пачаў Імшу з нагоды першай гадавіны кансэкрацыі парафіяльнай святыні. Імшу быў запрошаны ўзначаліць кс. Адам Дынак, канцлер Віцебскай курыі і былы пробашч парафіі.

 
Сустрэча «Хлеб наш штодзённы» адбылася ў Віцебску
19.05.2014 16:45

Сустрэча на тэму «Хлеб наш штодзённы» адбылася 18 мая ў культурна-рэлігійным цэнтры катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як заўсёды, у ёй прынялі ўдзел вернікі як рыма-каталіцкіх парафій, так і грэка-католікі і праваслаўныя.

 
Дзеці з дзятлаўскай парафіі ўпершыню прынялі Цела Хрыста
19.05.2014 16:16

18 мая парафія Унебаўзяццяя Панны Марыі ў Дзятлава адзначыла ўрачыстую падзею: 15 хлопчыкаў і дзяўчат упершыню прынялі Езуса да сваіх сэрцаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1201 1202 1203 1204 1205 1206 1207 1208 1209 1210 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1207 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.