Інстытут філасофіі Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, Мінск, 27–28 мая 2014 г.Роля рэлігіі ў працэсе адукацыі
Папа Францішак абвясціў пра свае два бліжэйшыя замежныя падарожжы. 26 мая на борце самалёта падчас зваротнага шляху з Ізраіля ў Рым Святы Айцец паведаміў журналістам, што ў дадатак да ўжо абвешчанага візіту ў Паўднёвую Карэю, якая адбудзецца ў жніўні 2014 г., запланавана яго двухдзённая паездка ў Шры-Ланку і на Філіпіны, якая пройдзе ў студзені 2015 г.
26 мая Папа Францішак узначаліў Імшу ў месцы Апошняй Вячэры. Гэтая Эўхарыстыя стала завяршальным пунктам пілігрымкі Пантыфіка ў Святую Зямлю.
Гаворачы пра сутнасць і характар сацыяльнага вучэння Касцёла, мы адзначылі, што гэта не статычны кодэкс сацыяльных норм, але гэтае вучэнне знаходзіцца ў пастаянным развіцці і дапрацоўцы. Існуе нязменная трывалая база, але са з’яўленнем новых рэалій, кантэкстаў Касцёл шукае і дае адказ таксама на новыя пытанні. Вось пра гэтую нязменную базу пойдзе гаворка сёння.
26 мая Папа Францішак наведаў Прэзідэнцкі палац у Іерусаліме, дзе разам з ізраільскім лідарам пасадзіў аліўнае дрэва – сімвал міру. Пантыфік падзякаваў Прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу за яго намаганні на карысць міру.
З 23 мая ў тэставым рэжыме пачаў працу сайт грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» — Крыніца.INFO.
Вядомы ў Германіі мастак Міхаэль Трыгель, які доўгія гады лічыўся атэістам, прыняў каталіцтва. Некалькі гадоў таму тагачасны арцыбіскуп Рэгенсбурга, а на дадзены момант — прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер замовіў яму напісаць партрэт Папы Бэнэдыкта XVI.
25 мая ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Св. Францішка Асізскага ў Свіслачы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі падчас Імшы ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі групе з 200 чалавек. Да сакрамэнту парафіяльная супольнасць падрыхтоўвалася праз удзел у катэхезах, прабыванні на малітвах і праз Эўхарыстыю.
У Эрытрэі, якую ў асяроддзі хрысціянскіх супольнасцей называюць «Паўночнай Карэяй Афрыкі», у цяперашні час больш за 1 тыс. хрысціян адбываюць у турмах і лагерах розныя тэрміны зняволення — ад некалькіх месяцаў да больш за 10 гадоў. Тым, хто былі затрыманы ненадоўга, забаронены ўдзел у сходах незарэгістраваных рэлігійных супольнасцяў.