Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення IV Праваслаўна-Каталіцкага форума
28.05.2014 14:58

28 мая ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення IV Праваслаўна-Каталіцкага форума на тэму “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы”. Форум пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня, у ім прымуць удзел больш за 40 праваслаўных і каталіцкіх іерархаў.

 
Амерыканскі каліграфіст перапісаў Біблію для Абацтва Святога Яна
28.05.2014 14:36

У Злучаных Штатах Амерыкі вядомы майстар каліграфіі Дональд Джэксан 13 гадоў уручную перапісваў Біблію. У 1998 годзе ён узяў перапісваць Святое Пісанне ва ўніверсітэце Святога Яна, што знаходзіцца ў штаце Мінесота, і рабіў гэта да 2011 года.

 
Гамілія на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана (29 мая)
28.05.2014 14:28

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле характарызуе наша хрысціянскае заданне, якое Езус спачатку даручае апосталам, а праз іх і кожнаму з нас, - «ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога». Езус нам даручыў вельмі важную місію, мэта якой - аб'явіць Божую любоў у свеце, навучыць іншых людзей праўдзе збаўлення і далучыць да Хрыстовага Касцёла, праз сакрамэнт хросту. Інакш кажучы, Бог нас запрашае да рэалізацыі Хрыстовага збаўлення ў свеце.

 
Папа Францішак: Прашу Святога Духа дапамагчы залячыць раны, якія мы нанеслі братам у падзеле хрысціянаў
28.05.2014 13:10

"Яшчэ раз, як рабілі мае папярэднікі, прашу прабачэння за тое, што мы зрабілі, каб адбыўся падзел паміж хрысціянамі, і прашу Святога Духа дапамагчы залячыць раны, якія мы нанеслі братам", - сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 28 мая. Пантыфік падзяліўся ўражаннямі ад апостальскага падарожжа на радзіму Хрыста, якое здзейсніў 24-26 мая.

 
Які касцёл самы прыгожы ў Беларусі?
28.05.2014 12:17

Топ-30 самых прыгожых касцёлаў Беларусі — рэйтынг, які складаўся паводле меркаванняў спецыяльных экспертаў, а таксама  паводле адказаў удзельнікаў спецыяльнай групы Укантакце.

 
У Гродне будзе асвячаны памятны знак «Паклонны Крыж»
28.05.2014 11:57

7 чэрвеня ў 11.30 у скверы на плошчы Савецкай у Гродне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне на месцы страчаных святыняў памятнага знака “Паклонны Крыж”, прымеркаванае да Х Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур. Памятны знак асвяцяць і звернуцца да прысутных са словам біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Беларуская Праваслаўная Царква).

 
Даклад доктара медыцыны Антуна Лiсеца на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рэлігія і адукацыя ў свецкіх грамадствах: вопыт, праблемы, перспектывы”
28.05.2014 10:44

27 мая 2014 г., Інстытут філасофіі Нацыяльнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь  

Уважение Закона Божьего спасает жизнь и здоровье

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на тэму ролі рэлігіі ў працэсе адукацыі на міжнароднай канферэнцыі ў НАН
27.05.2014 16:53

27 мая ў Інстытуце філасофіі Нацыяльнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рэлігія і адукацыя ў свецкіх грамадствах: вопыт, праблемы, перспектывы”. З дакладам на тэму “Роля рэлігіі ў працэсе адукацыі” выступіў на канферэнцыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Госцяй на першакамунійнай урачыстасці ў Мар’інай Горцы стала жанчына, якая прыняла Першую Камунію ў 1943 г.
27.05.2014 16:11

25 мая ў парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы на ўрачыстасці Першай Камуніі, якую прынялі восем дзяцей, прысутнічала жанчына, якая сваю Першую Камунію прыняла ў ваенны 1943 год. Прысутнасць Леакадзіі Зенко стала сведчаннем веры і адданасці Богу, якую яна змагла пранесці праз усё жыццё і зараз быць прыкладам для наследвання.

 
Пасля пілігрымкі ў Святую Зямлю Папа паразмаўляў у самалёце з журналістамі
27.05.2014 13:42

На зваротным шляху ў Рым пасля пілігрымкі ў Святую Зямлю, што праходзіла з 24 па 26 мая, Папа Францішак паразмаўляў у самалёце з журналістамі. У ходзе размовы прагучалі розныя, часам вельмі вострыя, пытанні.

 
<< Першая < Папярэдняя 1191 1192 1193 1194 1195 1196 1197 1198 1199 1200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1200 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.