Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Мінску завяршылася праца ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума
05.06.2014 14:14

5 чэрвеня ў Мінску завяршылася праца ІV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе”. Раніцай адбылося апошняе працоўнае пасяджэнне, а затым прэс-канферэнцыя.

 
Апостальскі Нунцый у Ірландыі адзначыў адраджэнне веры сярод каталіцкай моладзі
05.06.2014 13:13

Арцыбіскуп Чарльз Браўн, Апостальскі Нунцый у Ірландыі, паведамляе, што ён сустрэў «хвалю энтузіязму сярод маладых католікаў у Ірландыі».

 
Рух «Каталіцкая акцыя» ўслед за Святым Айцом запрашае далучыцца да аднахвіліннай малітвы за мір
05.06.2014 12:57

Рух «Каталіцкая акцыя» падтрымаў ініцыятыву папы Францішка, які запрасіў у нядзелю Спаслання Святога Духа 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыкан на сумесную малітву за мір прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны Шымона Перэса і Махмуда Абаса.

 
Кардынал Петэр Эрдзё: ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум існуе, каб умацаваць супрацоўніцтва праваслаўных і католікаў у сацыяльных, культурных і маральных пытаннях
05.06.2014 12:23

“Гэты Форум існуе з той мэтай, каб умацаваць узаемадзеянне і супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі ў сацыяльных, культурных і маральных пытаннях”, - сказаў у размове з Catholic.by сустаршыня ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе» кардынал Петэр Эрдзё, арцыбіскуп Эстэргомскі і Будапешцкі, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

 
У Мінску прайшла сустрэча святароў Таварыства Хрыстусоўцаў
05.06.2014 11:32

4 чэрвеня ў Пастаральным цэнтры пры ККББ у Мінску адбылася перадвакацыйная сустрэча святароў Таварыства Хрыстусоўцаў, якія служаць у Беларусі. У Пастаральны цэнтр прыехалі ўсе субраты таварыства.

 
Біскуп Сандамірскі Кшыштаф Ніткевіч: Важна, каб плюралізм не адбіраў моцы, яснасці ў перадачы Евангелля
05.06.2014 09:26

“Касцёл павінен заставацца верным сваёй місіі: падтрымліваць, дапамагаць, абараняць рэлігійную свабоду, але адначасова быць верным сваёй ідэнтычнасці”, - падзяліўся ў размове з Catholic.by біскуп Сандамірскі Кшыштаф Ніткевіч, старшыня Рады па справах экуменізму ў епіскапаце Польшчы.  Іерарх знаходзіцца сярод удзельнікаў ІV Праваслаўна-Каталіцкага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе”, які праходзіць у Мінску.

 
Кардынал Вінко Пуліч узначаліў у мінскай архікатэдры Імшу з удзелам іерархаў, якія прыбылі на ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум
05.06.2014 09:17

Раніцай 5 чэрвеня ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася Імша з удзелам іерархаў, якія прыбылі на ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе”, што праходзіць у Мінску. Імшу ўзначаліў кардынал Вінко Пуліч, арцыбіскуп Сараеўскі (Боснія і Герцагавіна).

 
Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка
05.06.2014 03:00

 Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка 
 
У Мінску адбыўся прыём з нагоды дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума (+фота)
04.06.2014 23:32

4 чэрвеня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём ад імя Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды штогадовага дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума — каталіцкіх і праваслаўных іерархаў Еўропы. Форум праходзіць у сталіцы Беларусі з 2 па 6 чэрвеня.

 
Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на прыёме з нагоды дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума
04.06.2014 20:57

«Сёння ўся Еўропа сустрэлася ў Беларусі з братэрскімі абдымкамі і жаданнем ісці разам да вялікіх каштоўнасцяў, да якіх мы ўсе імкнёмся. Ад імя Папы я дзякую вам за гэты мужны крок, які годна будзе ацэнены ўсім беларускім народам», — адзначыў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ў сваёй прамове на прыёме, які адбыўся ў межах IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума ў Мінску 4 чэрвеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1191 1192 1193 1194 1195 1196 1197 1198 1199 1200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1193 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.