З 30 мая па 1 чэрвеня ў вёсцы Канстанцінава прайшлі рэкалекцыі для Трэцяга Ордэну свецкіх кармэлітаў босых св. Юзафа. Гэтыя духоўныя практыкаванні адбыліся перад важным момантам у жыцці супольнасці: складаннем першых абяцанняў, праз якія свецкія кармэліты імкнуцца да дасканаласці ў духу евангельскіх парадаў — чысціні, убоства і паслухмянасці.
Трэці дзень працы ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», 4 чэрвеня, пачаўся святой Імшой у канферэнц-зале мінскага гатэля “Вікторыя-Алімп”, дзе праходзяць працоўныя пасяджэнні Форума. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
“Ад гэтага Форума мы чакаем таго, каб працягваўся, паглыбляўся і развіваўся наш дыялог, наша ўзаемаразуменне”, - адзначыў у размове з Catholic.by Мітрапаліт дыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы. Іерарх прымае ўдзел у ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску.
У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску, прымае ўдзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Пра тое, аб чым важна памятаць іерархам хрысціянскіх Цэркваў у сучасным плюралістычным свеце, Мітрапаліт расказаў у размове з Catholic.by.
31 мая ў Баранавічах у мікрараёне Бараўкі адбылося асвячэнне пляцоўкі пад пабудову новага касцёла св. Яна Паўла ІІ. Пляцоўку асвяціў і ўзначаліў Імшу біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску з 2 па 6 чэрвеня, сярод іншых праваслаўных і каталіцкіх іерархаў розных краін прымае ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. Пра свае надзеі, звязаныя з Форумам, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі расказаў Catholic.by.
З 2 па 6 чэрвеня ў Мінску праходзіць ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», у якім прымаюць удзел каталіцкія і праваслаўныя іерархі з розных краін Еўропы. Catholic.by паразмаўляў у межах Форума з арцыбіскупам Трэнцкім (Італія) Луіджы Брэссанам.
3 чэрвеня ў Мінску працягнуўся ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе». У гэты дзень адбыліся першыя працоўныя пасяджэнні ў межах Форума.
У ноч з 1 на 2 чэрвеня 2014 года не стала Таццяны Тарасевіч – лідара руха «Пралайф-Беларусь», галоўнага рэдактара інфармацыйна-аналітычнага партала www.pro-life.by, аўтара публікацый на тэму антрапалогіі, дэмаграфічнай палітыкі, біяэтыкі; старэйшага выкладчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ.
2 чэрвеня канцлер Віцебскай курыі кс. Адам Дынак завітаў да пацыентаў «УЗ Віцебская дзіцячая клінічная бальніца», каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з Днём абароны дзіцяці.Віцебская дыяцэзія апякуецца капліцамі, якія адчынены пры шпіталях вобласці, -- святары парафій наведваюць пацыентаў бальніц, хоспісаў і шпіталяў сястрынскага дагляду.