Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Працэсія Божага Цела: «Напоўнім вуліцы Мінска людзьмі, якія ўсміхаюцца і якія шукаюць адзін аднаго»
01.06.2014 17:42

Працэсія Божага Цела адбылася ў Мінску 1 чэрвеня, распачаўшыся Святой Імшой на Залатой Горцы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На ёй таксама прысутнічаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі.

 
Гамілія на VII Велікодную нядзелю (1 чэрвеня)
01.06.2014 17:41

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле - гэта прыгожы ўрывак з архісвятарскай малітвы Езуса Хрыста. Яна вяртае нас на момант да падзеяў Вялікага тыдня. Атмасфера падчас Апошняй Вячэры была незвычайна драматычнай: архісвятарская малітва Езуса, абмыванне ног апосталам, прадказанне здрады, развітальная гаворка. Усё гэта, несумненна, перакрочвала звычайныя катэгорыі чалавечага пазнання і дзейнасці.

 
Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне і ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы
01.06.2014 17:39

1 чэрвеня пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Папа Францішак пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ва Украіне і ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Міру.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы працэсіі Божага Цела
01.06.2014 11:26

Мінск, 1 чэрвеня 2014 г.

Эўхарыстыя – цэнтр нашага жыцця

 
У Калабрыі Папа сустрэнецца са зняволенымі, беднымі і невылечна хворымі
31.05.2014 20:40

Падчас візіту ў дыяцэзію Касана-ала-Ёніё ў Калабрыі, які адбудзецца 21 чэрвеня, Папа Францішак сустрэнецца са зняволенымі, невылечна хворымі, беднымі, пажылымі, моладдзю, святарамі і семінарыстамі. Першым пунктам падарожжа Пантыфіка будзе мясцовая турма, куды Папа прыбудзе на верталёце непасрэдна з Ватыкана.

 
Папа Францішак сустрэўся з дзецьмі з бедных і праблемных сем’яў
31.05.2014 20:36

Лепшы свет немагчыма пабудаваць пры дапамозе нянавісці, але толькі дзякуючы сіле любові, адзначыў Папа Францішак на сустрэчы з дзецьмі з бедных і праблемных сем’яў, якія ўдзельнічалі ў ініцыятыве Папскай рады па культуры “Падворак дзяцей”.

 
Развітанне з Генадзем Бураўкіным: сваёй творчасцю і жыццём апраўданы перад Богам
31.05.2014 15:40

У мінскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы развітваліся з Генадзем Бураўкіным, паэтам і грамадскім дзеячoм.

 
Свята Адведзінаў Найсв. Панны Марыі
31.05.2014 03:00

 Свята Адведзінаў Найсв. Панны Марыі 

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям'янкі на асвячэнне пляцоўкі пад пабудову новага касцёла Св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах.
30.05.2014 18:32
Баранавічы, мікрараён Бараўкі. 31 мая 2014 г.

Мы сабраліся ў гэтым месцы з радаснай нагоды — асвячэння пляца пад пабудову новага касцёла ў вашым горадзе. Гэта гістарычная падзея, да якой вы імкнуліся доўгі час. Узгадаем храналогію падзей, якія паўплывалі на сённяшнюю літургічную сустрэчу ў гэтым прыгожым месцы. Заслухаўшы Святарскую Раду, кс. кардынал Казімір Свёнтэк у свой час прыняў рашэнне арганізацыі парафіі ў мікрараёне Бараўкі. Каардынацыю па правядзенні дзеянняў, накіраваных на рэалізацыю, даверылі найперш кс. дзекану Юзафу Дзяконьскаму. На жаль, хвароба і смерць кс. кардынала затрымалі арганізацыйны працэс. Абп. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у 2012 годзе пацвердзіў рашэнне арганізаваць тут для патрэб вернікаў новую парафію. Гэта было ўчынена дэкрэтам ад 27.02.2012 года. А 1 верасня 2013 г. дэкрэтам быў прызначаны першы пробашч парафіі — кс. Віталій Міснікевіч. На працягу года ён з вернікамі правёў рэгістрацыю парафіі ў дзяржаўных органах, паклапаціўся аб участку зямлі для пабудовы святыні, які атрымаў з дазволу Адміністрацыі Прэзыдэнта РБ, апрацаваў план будовы касцёла, сабраў будаўнічы матэрыял на фундамент, абгарадзіў тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі згодна з нормамі дзяржаўных законаў. Цяпер распрацоўваецца дасканалы будаўнічы план касцёла, каб пасля яго зацвярджэння вернікі маглі будаваць святыню. Велічна тое, што вы пачынаеце будаваць касцёл пад назвай Св. Яна Паўла ІІ у год Яго кананізацыі. Гэта падзея, сведкам якой быў таксама і я, адбылася ў Рыме, ў Ватыкане ў першую нядзелю пасля Вялікадня. Папа Францішак у прысутнасці Папы-пенсіянера Бэнэдыкта, вялікай колькасці кардыналаў, арцыбіскупаў, біскупаў, святароў, кансэкраваных асоб, дыяканаў і свецкіх вернікаў, якіх сабралася на Плошчы Св. Пятра і на суседніх вуліцах, аб’вясціў Святымі — Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Таму з такога моманту ўсе дакументы напрацаваныя і выдадзеныя імі набіраюць новую моц — бо былі падпісаны Святымі ў Касцёле. Напэўна, дарагія, і вы не думалі, калі распачыналі працы з касцёлам у Бараўках, што так хутка немагчыма правесці кананізацыйны працэс. Але Божы Провід меў іншыя планы. Таму сёння вельмі цешымся з такой назвы.

Але святому можна не толькі здзіўляццца, яго трэба наследаваць. Вы запытаецеся, а ў чым мы можам наследаваць св. Яна Паўла ІІ?

У яго эўхарыстычнай пабожнасці. Ён штодзённа цэлебраваў Св. Імшу, а рыхтаваўся да яе на каленях, разважаючы на працягу паўгадзіны. Я сам быў сведкаМ і БАЧЫЎ ЯК У КАПЛІЦЫ станавіўся на калені Папа, тады ўжо амаль 80-гадовы чалавек, і разважаў. Ён напісаў таксама дакумент — «Касцёл жыве Эўхарыстыяй». Варта яго зноў прыгадаць.

Ён любіў моладзь і клапаціўся пра яе, таксама арганізаваў сусветныя сустрэчы моладзі, сімвалам якіх стаў спецыяльны вандроўны моладзевы крыж, які і мы будзем сустракаць у Брэсце 28 чэрвеня. Усё гэта сведчыць пра руплівасць Яна Паўла ІІ пра тых, каго мы называем нашай будучыняй.

Ён клапаціўся пра хворых, урачыста цэлебраваў літургію для іх, напісаў дакумент пра тое, як жыць цярпеннем. Ён наведваў хворых, даючы нам прыклад клопату пра тых, хто нясе крыж хваробы.

Папа любіў усіх людзей і шанаваў кожны народ. Наведваў у сваіх пілігрымках розныя народы, а, выходзячы з самалёта, найперш цалаваў зямлю яе жыхароў. Пантыфік паважаў і вучыў мову народа, да якога ён прыбываў з візітам як наступнік Князя апосталаў — святога Пятра.

Святы Айцец быў уключыўся у клопат аб спакоі ў свеце. Мы памятаем яго крылаты выраз напярэдадні вайны у Іраку, калі ён заахвочваў да дыялогу, а не да сілавога вырашэння канфлікту — праз дыпламатыю чалавецтва нічога не страціла, а праз войны многае страціла беззваротна. Кожны год ён пісаў да вернікаў і людзей добрай волі на дзень міру пастырскае пасланне, адрасавана да ўсіх жыхароў зямлі, з заклікам будаваць цывілізацыю любові.

Таксама і мясцовы Касцёл на Беларусі праз Яго пасрэдніцтва атрымаў добры імпульс да развіцця, хоць Папа Ян Павел ані разу не наведаў наш край. Гэта і новыя, і адноўленыя структуры Касцёла, і намінацыя першага Кардынала Беларусі, святары і кансэкраваныя асобы «fidei donum», дапамога ў арганізацыі будовы касцёлаў і харытатыўнай дзейнасці. Дапамога ў фармацыйным працэсе да святарскай паслугі, харытатыўнай, катэхетычнай дзейнасці.

Умілаваныя, Вы ў гэтым месцы хочаце пабудаваць святыню ў гонар Св. Яна Паўла ІІ. Святыня нагадвае аб існаванні тут парафіяльнай супольнасці.
 
Святыня, якую будуеце, будзе бачным знакам прысутнасці Бога у вашым мікрараёне Бараўкі, у горадзе Баранавічы, знакам для супольнасці каталікоў і людзей добрай волі. Няхай яна стане таксама бачным знакам Бога для тых, хто згубіў дарогу да Яго, альбо знаходзіцца толькі ў пошуках Бога.

Чым парафія з’яўляецца для вернікаў? Кожная парафія з’яўляецца нашай духоўнай маці, таму што родзіць у нас новае жыццё, жыццё ў асвячальнай ласцы. Парафія — гэта жыццёвая клетка Паўсюднага Касцёла; у ёй пульсуе тое самае Божае жыцццё, што і ў Паўсюдным Касцёле. У ёй адбываецца тое самае, што і ва ўсім Касцёле. Парафія святая таму, што вырастае з улоння Святога Касцёла. У яе членах прысутны жывы Хрыстус. Гэта Ён праз біскупа і прэзбітэра — хрысціць нас, навучае, корміць, абмывае з грахоў, яднае з Айцом і з братамі, нястомна навучае Божым праўдам, корміць Эўхарыстыяй. Святы Ян ХХIII навучаў: існуе такая ўстанова, якая заслугоўвае вялікай пашаны — гэта парафія. Калі яна добра арганізаваная і прасякнута звышпрыродным духам, то яе прыгажосць трывае нястомна ў паасобных верніках і сем’ях.

Парафія не з’яўляецца арганізацыяй паслугаў, у якой можна ўсё атрымаць, купіць альбо дастаць, але супольнасцю людзей, якія вераць і практыкуюць, якія злучаныя ў той самай веры і любові Хрыста, утвараюць адзіны Хрыстовы Касцёл. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла аб парафіі кажа, што гэта эўхарыстычная супольнасць і цэнтр літургічнага жыцця хрысціянскіх сем’яў — яна з’яўляецца асноўным месцам катэхезы дзяцей і бацькоў (ККК 2226). Св. Ян Хрызастом у V ст. навучаў — не можаш маліцца ў доме так як у касцёле, дзе вялікая грамада і дзе заклік да Бога ўзносіцца адным сэрцам, у гэтым ёсць штосьці большае; еднасць думак, зладжанасць душаў, повязь любові, малітва святара.

Ніхто не здзіўляецца, што вернікі вырашаюцца на пабудову святыні, што засноўваюць парафіі. Гэтага патрабуе сэрца. Гэта вынікае з глыбокага пераканання да Езуса, які завалодаў чалавечымі сэрцамі яшчэ ў часы маладосці, яшчэ ў бацькоўскім доме. А імкненне сэрца ніхто не можа адмяніць, бо па розных прычынах прыгашаныя імкненні сэрца ажываюць тады, калі надыходзяць спрыяльныя ўмовы. Так было заўсёды. Калі язычнікі сустракаліся ў прыгожых святынях у першыя вякі хрысціянства, то хрысціяне сустракаліся на Эўхарыстыі ў катакомбах. Так было ў іншыя часы гісторыі хрысціянства — часы, калі нельга было афіцыйна ўдзельнічаць у набажэнствах. Тады сабіраліся на малітвы патаемна, бо сэрцу нельга ані забараніць кантакт з Богам, ані разарваць праз эканамічныя цяжкасці, адміністрацыйныя забароны і іншыя неспрыяльныя абставіны.

Сёння мы ўдзельнічаем у асвячэнні месца пад будову вашай святыні. Так вы рэалізуеце імкненні сэрцаў, якія звернуты да Бога і Яму будзеце будаваць гэту святыню. Будаваць будзеце для сябе, вашых дзяцей і ўнукаў. Пабудуеце сапраўдны Дом Божы, адзіны каталіцкі касцёл для жыхароў горада і раёна. У гэтай святыні будзе месца для кожнага — для тых, хто заблукаў, для грэшніка, для таго, хто яшчэ ў няўпэўненасці і для святых, бо гэта будзе дом Айца. А ў доме Айца ёсць месца для кожнага, нават для падарожных. У сутнасць дому уваходзіць тое, што ён адчынены для кожнага. Гэта толькі салоны для выбраных. Дом — для ўсіх. Парафіяльная супольнасць заахвочвае нас да жыцця ў святасці і да сведчання аб Хрысце іншым. Папа Францішак так навучае — Жыць Евангеллем — гэта значыць весці барацьбу з эгаізмам. Евангелле — гэта прабачэнне і спакой. Гэта любоў, якая паходзіць ад Бога. Уваход да Божай хвалы патрабуе штодзённай вернасці Яго волі, таксама тады, калі гэта звязана з вялікімі намаганнямі і ахвярнасцю з нашага боку. Усе мы гліняныя пасудзіны, вельмі крохкія і бедныя, але носім у сабе непамерны скарб. Мы не можам быць замкнутыя ў нашых парафіях, супольнасцях, калі столькі асоб чакае на Евангелле. Мы ўсе грэшнікі, але просім Пана, каб не быць крывадушнымі. Бо такія людзі не ведаюць, што такое прабачэнне, радасць, любоў Бога.

Гэта будзе сапраўдны дом, бо ў ім паселіцца Хрыстус, наш брат у чалавечнасці, а ў доме брата ёсць месца для братоў і сясцёр. Гэта будзе сапраўдны дом для Марыі, Маці Езуса і нашай маці. У доме маці знойдзе месца нават «бомж». Маці здолее распазнаць у ім рысы свайго Сына. Кожны па-свойму павінен клапаціцца пра парафіяльную супольнасць і пабудову Божага дому, пра апостальскую дзейнасць у парафіі. Ніколі не павінен чыніць клопату парафіі сваім нягодным свечаннем. Св. Тэрэса, рэліквіі якой у Год Веры прабывалі у Беларусі малілася: «Езу, учыні, каб я ніколі не была цяжарам для супольнасці».

Няхай у хуткім часе на гэтым месцы Божы дом, прызначаны вамі для выключна Божых спраў, будзе пабудаваны. Няхай ён будзе месцам спаткання з Богам кожнага, хто верыць і тых, хто Бога шчыра шукае, ды тых, якія, навярнуўшыся, зноў знаходзяць дарогу да міласэрнага Збаўцы.

 
Cвяты Айцец: хрысціянская радасць ачышчаецца штодзённымі выпрабаваннямі
30.05.2014 17:17

Хрысціянская радасць — іншая. Гэта «радасць у надзеі», якая не мінае. «У момант выпрабавання мы яе не бачым. Гэта радасць, якая ачышчаецца выпрабаваннямі і нават выпрабаваннямі штодзённымі», — сказаў Папа Францішак.

 
<< Першая < Папярэдняя 1191 1192 1193 1194 1195 1196 1197 1198 1199 1200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1198 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.