Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Праграма «Сімвал веры» пра дні моладзі ў Гродне
30.05.2014 16:56

Чарговая праграма «Сімвал веры» прысвечана тэме моладзі і моладзевай сустрэчы — «Дыяцэзіяльныя дні моладзі», што адбыліся 16-18 мая ў гродзенскай парафіі Божай Мілісэрнасці (мікрараён Вішнявец).

 
Канфірмацыя ў Віцебску: Святло Святога Духа патрэбна для таго, каб убачыць сябе ў праўдзе
30.05.2014 16:06

29 мая, на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, парафія святой Барбары перажывала падвойнае свята — віцебскі ардынарый Алег Буткевіч ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым, а тры дзяўчыны прынялі Першую Святую Камунію.

 
Адышоў у Нябеснае Валадарства паэт Генадзь Бураўкін
30.05.2014 14:43

«Божа, захіні маю Радзіму мудрасцю, спакоем, і цяплом». Сёння раніцай аўтар гэтых радкоў Генадзь Бураўкін, паэт і грамадскі дзеяч, адышоў у вечнасць.

 
ІV Праваслаўна-Каталіцкі форум павінен кансалідаваць хрысціянскія сілы для вырашэння праблем сучаснасці
30.05.2014 14:12

Аб гэтым ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі прысвечанай ІV Праваслаўна-Каталіцкаму форуму на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам Еўропы», які пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на Унебаўшэсце Пана: Езус — адзіны Збаўца свету, і Яго вучэнне неабходна данесці да ўсіх
29.05.2014 20:37

29 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, увечары Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле. Падчас Імшы іерарх нагадаў аб праўдзе Унебаўшэсця Езуса Хрыста, вынікаючых з гэтага наступствах і абавязках.

 
Заклік біскупа Антонія Дзям’янкі да малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця
29.05.2014 15:46

“Умілаваныя браты і сёстры, заахвочваю вас узнесці да Пана супольнае маленне аб дары пакліканняў да святарства і манаскага жыцця, — піша біскуп Пінскі. — Няхай кожная парафія і кожная мясцовасць атрымае пастаяннага душпастыра, а гэты год, прысвечаны памяці вялікіх душпастыраў нашай зямлі, стане для нас часам асаблівай малітвы аб пакліканнях да служэння ў Касцёле”.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Чаму Ватыкан не прадасць усе свае «багацці» і не раздасць грошы бедным?
29.05.2014 13:46

Вельмі часта ў адрас Касцёла можна пачуць прыкладна такія правакацыйныя словы: “Вы пастаянна кажаце пра любоў, міласэрнасць і дабрачыннасць, але ў Ватыкана столькі багаццяў – чаму б не прадаць іх усе і не раздаць грошы бедным?” Каб адказаць на гэтае пытанне, неабходна спачатку скіраваць яго да сябе: чаму я не прадам усё, што маю, і не раздам атрыманых грошай патрабуючым? Напэўна, адказ будзе чаканым: таму што я павінен на нешта жыць, павінен думаць пра будучыню, патрэбы свае і сваіх блізкіх. Тое ж тычыцца і Ватыкана. Калі прадаць усё, што тут захоўваецца, то існаванне цэлай дзяржавы будзе пастаўлена пад сур’ёзнае пытанне.

 
29 мая – урачыстасць Унебаўшэсця Пана
29.05.2014 09:24

29 мая Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Пасля ўваскрасення Хрыстус аб’яўляўся вучням і казаў пра Божае Валадарства, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары.

 
Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
29.05.2014 03:00

Урачыстасць  Унебаўшэсця  Пана 

 
Кардынал Тагле «шакаваны» вынікам апытання аб навучанні Касцёла пра сям'ю
28.05.2014 15:46

Як заявіў каталіцкай службе навін CNS кардынал Луic Антоніо Тагле, старшыня сіноду Біскупаў па справах сям'і, арцыбіскуп Манілы, яго «шакавалі» вынікі апытання аб навучанні Касцёла пра сям'ю - амаль ва ўсіх частках зямнога шара людзі не зусім да канца разумеюць тое, пра што кажа Касцёл.

 
<< Першая < Папярэдняя 1191 1192 1193 1194 1195 1196 1197 1198 1199 1200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1199 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.