2 чэрвеня 2014 года ў межах «Майскай сустрэчы» для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннай арганізацыі «Карытас» адбылася пілігрымка па святых месцах Вільнюса.
Сталася добрай традыцыяй, што ў першыя дні чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае дзяцей на спецыяльную сустрэчу ў Гродна. З вялікай зацікаўленасцю і актыўным удзелам наймалодшыя дыяцэзіяне прынялі запрашэнне на сваё свята ў гэтым годзе.
3 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе». Форум, які адкрыўся напярэдадні ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне ў Мінску, будзе праходзіць у сталіцы Беларусі па 6 чэрвеня, у ім прымаюць удзел каталіцкія і праваслаўныя іерархі Еўропы.
1 чэрвеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску новапрэзбітэр Аляксей Ляшко, першы за многія дзесяцігоддзі святар з Віцебска, цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Аляксей Ляшко атрымаў напярэдадні з рук біскупа Алега Буткевіча.
31 мая ў віцебскім катэдральным касцёле біскуп Алег Буткевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Аляксею Ляшко.
31 мая біскуп Алег Буткевіч прызначыў пробашча катэдральнага касцёла ў Віцебску кс. Адама Дынака грэміяльным канонікам Віцебскай Катэдральнай Капітулы.
“Сёння асаблівую важнасць для ўсёй еўрапейскай супольнасці набываюць пытанні захавання маральных асноваў і традыцыйных каштоўнасцяў. Менавіта таму так актуальныя задачы, якія ставіць перад сабой гэты форум – абмеркаваць шляхі развіцця міжканфесійнага дыялогу, асабліва падкрэсліць місію хрысціянства ў сучасным свеце”, - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Форума.
2 чэрвеня ў Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне ў Мінску ўрачыста адкрыўся ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе». Форум будзе праходзіць у сталіцы Беларусі па 6 чэрвеня.