Сэрца хрысціяніна павінны быць замацавана ў Святым Духу, а не кідацца з аднаго месца ў іншае, сказаў 19 мая Папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы у капліцы сваёй рэзідэнцыі.
Святы Айцец адкрые 19 мая ўвечары ў ватыканскай Сінадальнай зале паседжанне Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Працы 66-й Генеральнай асамблеі працягнуцца да чацвярга 22 мая.
У мястэчку Станцыя Параф’янавa (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) 16 мая каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж. Ён стаіць на галоўнай вуліцы, на месцы старога, які спарахнеў.
Больш за 1200 чалавек з’ехаліся сёлета 16 мая ў парафію Божай Міласэрнасці ў Гродне на ХХІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Трохдзённая сустрэча, у межах якой былі прадугледжаны святыя Імшы, катэхезы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канцэрты, гульні і забавы, сёлета праходзіла пад дэвізам «Убогія духам маюць доступ да неба». Прапануем фотарэпартаж з Дзён моладзі.
17 мая ў Лучайскім касцёле адбыўся адпуст у памяць святога Андрэя Баболі, апекуна парафіі святога Тадэвуша і ўвогуле ўсёй Беларусі.
17 мая ў Луцку на Украіне адбыўся інгрэс новага ардынарыя ў катэдральным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла. Новым ардынарыем стаў прызначаны біскуп Віталій Скамароўскі, які да гэтага з’яўляўся дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі.
18 мая ў парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне 108 дзяцей прыступілі да Першай Камуніі. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. Да гэтай важнай падзеі ў хрысціянскім жыцці, спаткання з жывым Хрыстом у Найсвяцейшым Сакрамэнце, дзяцей рыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP.
18 мая ў Полацку адбылася ўрачыстая Імша з нагоды ўспаміну святога Андрэя Баболі, які быў закатаваны казакамі 16 мая 1657 года. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
18 мая 2014 г., у 94-ю гадавіну нараджэння св. Яна Паўла ІІ, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася Імша падзякі за яго кананізацыю. Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.