Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец прыбыў у Палестыну
25.05.2014 15:06

Другі дзень апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Святую Зямлю пачаўся развітаннем з Іарданіяй і пералётам у суседнюю Палестыну. Па прыбыцці на тэрыторыю Палестыны Пантыфіка сустрэў Прэзідэнт краіны Махмуд Абас.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў у Барысаве капліцу і вуглавы камень для будоўлі новага касцёла (+фота)
25.05.2014 14:08

25 мая, у VI Велікодную нядзелю, у Барысаве была асвячана капліца і вуглавы камень для будоўлі новага касцёла Спаслання Святога Духа. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас асвячэння капліцы і вуглавога каменя новабудовы касцёла Спаслання Святога Духа ў Барысаве
25.05.2014 12:39

VI Велікодная нядзеля, 25 мая 2014 г.

Прыйдзі, Дух Святы, і перамяні нас

 
Праграма «Вытокі»: асвячэнне новай святыні ў в. Ураджайнае
25.05.2014 12:33

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў новую святыню ў в. Ураджайнае ў Глыбоцкім раёне. Пра паўстанне новай святыні, назву парафіі, старанні і намаганні вернікаў, архiтэктара і іншую цікавую інфармацыю можна ўбачыць у праграме «Вытокі»:

 
25 мая — Шостая Велікодная нядзеля
25.05.2014 03:00

1 чыт. Дз 8, 5-8. 14-17; Пс 66 (65), 1-3а. 4-5. 6-7a. 16 і 20.
2 чыт. 1 П 3, 15-18.
Ев. Ян 14, 15-21.

 
Завяршылася міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» ў Віцебску
25.05.2014 01:31

Другі дзень Х Міжнароднай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”, якая праходзіла ў Віцебску 22-23 мая, пачаўся Імшой у касцёле Святога Духа, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч разам са святарамі Віцебскай дыяцэзіі і гасцямі з Апостальскай Сталіцы монсеньёрам Аўгусто Кендзі і монсеньёрам Андрэа Піо Крысціяні.

 
Папа Францішак прыбыў у Аман
24.05.2014 23:19

24 мая Папа Францішак прыбыў у Аман, дзе пройдзе першы этап яго пілігрымкі ў Святую Зямлю. У гэты дзень Святы Айцец звярнуўся да кіраўніцтва іарданскага каралеўства, членаў дыпламатычнага корпусу і рэлігійных лідараў у Каралеўскім палацы ў Амане, а таксама узначаліў Імшу на тэрыторыі Міжнароднага стадыёна.

 
Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай узначаліў Імшу ў межах святкавання юбілею служэння салезіянаў у Смаргоні (+фота)
24.05.2014 20:04

24 мая ў межах святкавання юбілею 25-годдзя прысутнасці і пастырскай працы салезіянскай супольнасці ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB, які спецыяльна прыбыў на ўрачыстасці, узначаліў святую Імшу.

 
На сімпозіуме ў межах святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіянаў у Смаргоні прагучалі даклады гасцей
24.05.2014 17:47

24 мая на сімпозіуме ў межах святкавання юбілею 25-годдзя прысутнасці салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні выступілі з дакладамі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, а таксама першы пробашч адроджанай смаргонскай парафіі кс. Генрых Куляшэвіч SDB.

 
Адкрыліся ўрачыстасці юбілею прысутнасці салезіянаў у Смаргоні (+ фотарэпартаж)
24.05.2014 16:50

24 мая ў Смаргоні пачаліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя прысутнасці святароў Таварыства св. Францішка Сальскага (салезіянаў) у гэтым горадзе. Праграма святкавання ўключыла сімпозіум, прысвечаны адраджэнню Каталіцкага Касцёла на беларускай зямлі і ў Смаргоні ў прыватнасці; літургічныя набажэнствы; “Моладзевы фэст”.

 
<< Першая < Папярэдняя 1201 1202 1203 1204 1205 1206 1207 1208 1209 1210 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1203 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.