Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Місія вернага вучня Хрыста. Гамілія на 15 снежня
12.12.2013 13:07

Дарагія браты і сёстры! Хачу сёння разам з вамі засяродзіцца на асобе св. Яна Хрысціцеля ў кантэксце сённяшняй літургіі. У Евангеллі сам Езус звяртае сваю ўвагу на гэтага славутага чалавека: “Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля”.

 
Амерыканскі часопіс «Time» назваў Папу Францішка «Чалавекам года»
12.12.2013 11:02

Уплывовы амерыканскі часопіс “Time” назваў Папу Францішка “Чалавекам года”. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі лічыць станоўчым знакам, што адна з самых прэстыжных узнагарод міжнароднай прэсы надаецца таму, хто абвяшчае духоўныя, рэлігійныя і маральныя каштоўнасці ў свеце, спрыяе міру і большай справядлівасці.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас раратняй Імшы ў мінскай архікатэдры
12.12.2013 10:25

12 снежня 2013 г.

“Крапіце, нябёсы, з вышыняў, і хмары няхай пральюць справядлівасць; няхай адкрыецца зямля і народзіць Збаўцу!”

 
Завяршыўся першы этап рэстаўрацыі касцёла св. Барбары ў Віцебску
12.12.2013 10:08

Напярэдадні Адвэнту завяршыўся першы этап рэстаўрацыі касцёла святой Барбары ў Віцебску, пачаты вясной гэтага года. Аднаўленнем паўночнай сцяны касцёла займаліся рэстаўратары з Польшчы Кшыштаф Альшоўскі і Пётр Галэцкі.

 
Папа: калі добра ўгледзецца ў таямніцу Апошняга Суду, яна стане прычынай вялікага даверу
11.12.2013 13:48

Па словах Папы Францішка, калі добра ўгледзецца ў таямніцу Апошняга Суду, яна не можа не стаць “прычынай вялікага суцяшэння і даверу”. 11 снежня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Пантыфік пачаў апошнюю серыю катэхез, прысвечаных Сімвалу веры, і патлумачыў, чым з’яўляецца Апошні Суд, які “амаль інстынктыўна нараджае ў нас пачуццё страху і, магчыма, нават трымцення”.

 
Святы Айцец перадаў лекі для 4 тысяч сірыйскіх дзяцей
11.12.2013 12:21

Папа Францішак перадаў лекі для 4 тысяч сірыйскіх дзяцей у Ліване. Праект дапамогі будзе ажыццяўляцца Папскай радай “Cor Unum” разам з дзіцячай ватыканскай бальніцай “Bambino Gesu” ў Рыме.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Папа Францішак так цэніць сям’ю?
11.12.2013 12:10

Адной спякотнай студзеньскай раніцай 1929 г. у порце Буэнас-Айрэса прышвартаваўся італьянскі трансатлантычны карабель “Юлій Цэзар”. З яго выйшла элегантная жанчына, на якую немагчыма было не звярнуць увагі: яна вылучалася сярод іншых эмігрантаў шыкоўным паліто з вытанчаным лісім каўнерам. Ён быў без сумніваў цудоўным, але зусім недарэчным для гарачага аргенцінскага лета. Гэтай жанчынай была Роза Берголіа, бабуля будучага Папы Францішка. Выбар яе вопраткі не тлумачыўся залішняй экстравагантнасцю, проста ў падкладку сваёй адзежы яна зашыла грошы, атрыманыя ад продажу сямейнай маёмасці ў Італіі, з дапамогай якіх можна было пачаць новае жыццё ў Аргенціне.

 
Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску наведалі дзіцячую бальніцу
11.12.2013 11:53

Падчас Адвэнту, рыхтуючыся да сустрэчы з нованароджаным Езусам праз добрыя ўчынкі, вернікі ў Віцебску наведалі Віцебскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу.

 
Папа Францішак: Бог суцяшае свой народ і суцяшае кожнага з нас
11.12.2013 11:28

Пра тое, што не трэба баяцца суцяшэння Бога, – наадварот, трэба шукаць і прасіць яго, казаў Папа Францішак падчас Імшы 10 снежня ў капліцы Дома св. Марты. Каментуючы ўрывак з Кнігі Ісаі, Пантыфік звярнуў увагу, што Бог “прыходзіць да свайго народа, каб суцешыць яго”.

 
У Віцебску ў Трэці Дамініканскі Ордэн прыняты чатыры навіцыі
11.12.2013 11:19

7 снежня ў віцебскай парафіі Св. Барбары ў Трэці Дамініканскі Ордэн былі прыняты чатыры навіцыі: с. Калюмба OPs (Вікторыя Навасад), с. Агнешка OPs (Кацярына Ягела), с. Ружа OPs (Ірына Кузняцова), с. Дыяна OPs (Марыя Шыцікава).

 
<< Першая < Папярэдняя 1291 1292 1293 1294 1295 1296 1297 1298 1299 1300 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1293 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.