Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сацыяльныя энцыклікі ХХ стагоддзя: коратка і схематычна. „Quadragesimo Аnno”
10.12.2013 22:53

Выраз “сацыяльнае вучэнне” паходзіць ад Пія ХІ і азначае дактрынальны “корпус”, што ахоплівае значныя для грамадства тэмы. Гэтае вучэнне, пачынаючы ад энцыклікі “Rerum novarum” Льва ХІІІ, развівалася ў Касцёле разам з вучэннем біскупаў, якія ўтваралі з ім еднасць.

 
У Браславе склала вечныя шлюбы сястра служабніца Езуса ў Эўхарыстыі Ірына Папакуль
10.12.2013 16:25

7 снежня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў склала вечныя шлюбы сястра служабніца Езуса ў Эўхарыстыі Ірына Папакуль. Імшу ўзначаліў а. Анджэй Бочар, пробашч парафіі ў Далёкіх, удзельнічалі пробашч браслаўскай парафіі кс. Антоній Земба, кс. Лешэк Вітвіцкі і кс. Павел Кнурэк, пробашч парафіі ў Лынтупах. Урачыстасць сабрала сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, каб падзякаваць Богу за дар паклікання с. Ірыны і кожнай эўхарысткі.

 
У Вiцебскай дыяцэзii новы дыякан: Аляксей Ляшко атрымаў пасвячэнне ў Iталii
10.12.2013 15:26

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi, у катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. П'ячэнца (Італія) біскуп Джанні Амброзіо ўдзяліў дыяканскае пасвячэнне 7 навучэнцам Каледжыо Альбэроні – Вышэйшай духоўнай семінарыі дыяцэзіі П'ячэнца-Боббіо, сярод якіх быў таксама Аляксей Ляшко з Віцебскай дыяцэзіі.

 
Папа наведае педыятрычны дыспансэр у Ватыкане
10.12.2013 14:30

14 снежня Папа Францішак наведае педыятрычны дыспансэр св. Марты ў Ватыкане. Пасля гэтага Пантыфік сустрэнецца з валанцёрамі, якія дапамагаюць сёстрам з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля ажыццяўляць служэнне ў дыспансэры, створаным Піем XI у 1922 г.

 
Папа Францішак абвясціў ініцыятыву супраць голаду ў свеце
10.12.2013 13:17

Папа Францішак абвясціў “кампанію супраць голаду”. Асацыяцыя дабрачынных каталіцкіх арганізацый “Caritas internationalis” пачне рэалізоўваць яе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пад дэвізам “Адзіная чалавечая сям’я – харчаванне для ўсіх”. У сваім відэапасланні Святы Айцец запэўніў, што гэтая ініцыятыва атрымала яго поўную падтрымку.

 
Сёстры змёртвыхпаўстанкі пазнаёмілі вернікаў Гродна з жыццём бл. Цэліны Бажэнцкай
10.12.2013 13:00

З нагоды 180-годдзя нараджэння і 100-годдзя смерці благаслаўлёнай Цэліны Бажэнцкай сёстры змёртвыхпаўстанкі з Наваполацка чарговы раз распавялі пра сваю заснавальніцу, гэтым разам у Гродне. 8 снежня сёстры пазнаёмілі з жыццём і дзейнасцю благаслаўлёнай Цэліны парафіян гродзенскага катэдральнага касцёла.

 
Папа зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў
09.12.2013 20:47

9 снежня Папа Францішак зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання цуду, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да беатыфікацыі. Сярод іх прызнанне цуду, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай законніцы Джаваніны Франкі, заснавальніцы Кангрэгацыі Шпітальных Сясцёр Маці Божай Балеснай.

 
Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб павазе да рэлігійнай свабоды ў блізкаўсходнім рэгіёне
09.12.2013 20:42

9 снежня Папа Францішак цэлебраваў ранішнюю Імшу разам з каталіцкім Патрыярхам Александрыі Ібрагімам Ісаакам Сідракам. У гаміліі Святы Айцец выказаў блізкасць хрысціянам Егіпта і чарговы раз звярнуўся з заклікам аб павазе да рэлігійнай свабоды ва ўсім блізкаўсходнім рэгіёне.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
09.12.2013 19:36

Мінская архікатэдра, 9 снежня 2013 г.

Найбольшая фаварытка Бога

 
Душпастырства моладзі ў Гродне правяло акцыю «Пячэнька за пячэнька»
08.12.2013 23:45

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” правяло акцыю «Пячэнька за пячэнька». Моладзь сабрала ахвяраванні на акцыі з удзелам дзяцей з нагоды ўрачыстасцяў Божага Нараджэння і Вялікадня, а таксама салодкія падарункі. Частка з сабранага будзе прызначана на арганізацыю летняга адпачынку для хворых дзяцей.

 
<< Першая < Папярэдняя 1291 1292 1293 1294 1295 1296 1297 1298 1299 1300 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1294 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.