Пакора св. Францішка Асізскага была тэмай другога адвэнтавага казання прапаведніка Папскага Дома айца Раньера Канталамесы. У капліцы “Redemptoris Mater” у Апосталькім палацы 13 снежня прысутнічаў Папа Францішак. Казанні для Пантыфіка і яго супрацоўнікаў гучаць у кожную пятніцу Адвэнту, іх агульная тэма - "Да Божага Нараджэння разам са св. Францішкам Асізскім".
На трывожную з’яву ў Касцёле — катэгорыю заўсёды незадаволеных хрысціян — звярнуў увагу 13 снежня падчас Імшы Папа Францішак. Па словах Пантыфіка, гэта тыя, хто баіцца адчыніць дзверы для Святога Духа - адсюль іх стан пастаяннага смутку.
13 снежня ўвечары на плошчы св. Пятра адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнай ёлкі і «прэм’ернае» уключэнне ілюмінацыі на ёй. У першай палове дня папа Францішак сустрэўся з вялікай баварскай дэлегацыяй, якая прыбыла на гэту ўрачыстую цырымонію. Святочнае дрэва сёлета было ахвяравана Пантыфіку ўладамі і жыхарамі нямецкага горада Вальдмюнхен.
Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ва ўрачыстасці і святы, спіс якіх прыводзіцца.
А што далей? Чаканне таго, пакуль дадуць загад на новыя акцыі з новых нагод?А можа, чаканне гэтых акцый у ролі гледача, крытыка, заўзятара (у каго лепш выйшла)?І, калі мінулы год быў Годам веры, то наступны – не-год-веры (як варыянт: год нявер’я)?Не, далей урачыстасць Нараджэння Пана!
Хрыстус хоча, каб мы дзяліліся радасцю з іншымі. Аднак, каб гэта адбылося, у сэрцах павінна быць нейкая перамена. Сапраўдная радасць з’явіцца ў нашым сэрцы тады, калі адкінем зло і запросім Езуса ў сваё жыццё.
12 снежня ў парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адбылася аплатковая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп намінат Алег Буткевіч.
“Братэрства – аснова міру і шлях да яго” – гэтай тэме прысвечана пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня. Святы Айцец адзначае, што “няўрымслівае жаданне братэрства” прысутнічае ў сэрцы кожнага чалавека.
Рыхтуючыся да святаў Божага Нараджэння, было б добра суцішыцца, каб паслухаць Бога, які прамаўляе з пяшчотай бацькі або маці, — аб гэтым казаў Папа Францішак падчас ранішняй Імшы 12 снежня.