Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы ў інтэнцыі трагічна загінуўшага а. Андрэя Ахрэма на 30-ы дзень пасля яго смерці
04.12.2013 19:20

Івянец, 4 снежня 2013 г.

 
Святы Айцец: мы ўключаны ў смерць і ўваскрасенне Хрыста і ўдзельнічаем у новым жыцці
04.12.2013 13:50

“Калі Езус уваскрос, і мы таксама ўваскрэснем”, — нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 4 снежня. Катэхезу Пантыфік прысвяціў уваскрасенню цела – “няпростай праўдзе”, якую дапамагае зразумець Святое Пісанне.

 
Папа заклікаў маліцца за манахінь, выкрадзеных у Сірыі
04.12.2013 13:33

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 снежня Папа Францішак заклікаў маліцца ў інтэнцыі пяці праваслаўных манахінь, выкрадзеных баевікамі ў Сірыі. 2 снежня тэрарысты напалі на праваслаўны манастыр св. Тэклы ў мястэчку Маалула недалёка ад Дамаска.

 
Пачалася другая сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам
04.12.2013 11:33

3 снежня ў Ватыкане пачалася другая сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэфармавання Рымскай Курыі. У ёй прынялі удзел Папа, 8 кардыналаў, а таксама сакратар гэтай нядаўна створанай структуры біскуп Марчэло Сэмерара.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Што апавядаў пра сябе кардынал Хорхе Берголіа?
04.12.2013 08:40

Кардынал Хорхе Берголіа спазняўся на запланаваную сустрэчу з двума італьянскімі журналістамі, якія чакалі пры ўваходзе ў курыю архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс. Зусім нядаўна ён пагадзіўся на вялікае інтэрв’ю, якое павінна было праходзіць у некалькі этапаў. На папярэднія сустрэчы кардынал прыходзіў пунктуальна, але на гэты раз яго нешта затрымала. Журналісты чакалі з хваляваннем.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў у І Нядзелю Адвэнту парафію ў Мядзведзічах
03.12.2013 16:31

1 снежня ў парафіі Святых Пятра і Паўла Апосталаў у Мядзведзічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу з нагоды 22-годдзя смерці кс. інфулата Вацлава Пянткоўскага. Нагодай да сустрэчы іерарха з парафіянамі паслужылі таксама пачатак Адвэнту і новага літургічнага года, заканчэнне рэстаўрацыйных прац фасада і вежы касцёла, збудаванага вернікамі ў 1908 годзе, і імяніны пробашча, якія ён адзначаў ва ўспамін св. Андрэя Апостала 30 лістапада.

 
«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі падрыхтаваў культурна-забаўляльную праграму для сем’яў з дзецьмі-інвалідамі
03.12.2013 16:05

3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў. «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім гарадскім цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў гэты дзень падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму.

 
На плошчы ў Ватыкане будуць устаноўлены яслі і ёлка
03.12.2013 15:40

“Францішак 1223 — Францішак 2013” – гэтая назва абрана для сёлетняй кампазіцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Яслі будуць выкананы ў неапалітанскай традыцыі.

 
Сустрэча моладзі на тэму адказнасці прайшла ў Шарашове
03.12.2013 15:07

На сустрэчах моладзі ў Шарашове маладыя вернікі з Брэста, Пружан, Ружан, Ліды, Бярозы і самога Шарашова разам шукаюць адказы на хвалюючыя пытанні. Тэмай чарговай сустрэчы стала адказнасць: за саміх сябе, за бліжняга і за навакольнае асяроддзе.

 
Дапамога «Карытас» людзям з абмежаванымі магчымасцямі
03.12.2013 14:40

3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» надае працы з інвалідамі вельмі шмат увагі — можна сказаць, што гэта прыярытэтны накірунак яго дзейнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 1291 1292 1293 1294 1295 1296 1297 1298 1299 1300 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1297 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.