Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Адбылася першая адвэнтавая медытацыя для Папы
06.12.2013 15:26

“Св. Францішак і рэформа Касцёла шляхам святасці” — такой была тэма першай адвэнтавай медытацыі, якую прапаведнік Папскага Дома а. Раньера Канталамеса прапанаваў Папу Францішку і яго супрацоўнікам 6 снежня. Медытацыі будуць адбывацца кожную пятніцу Адвэнту.

 
Гамілія на ІІ Нядзелю Адвэнту (8 снежня)
06.12.2013 14:45

Дарагія браты і сёстры! Уявіце сабе вялікі прыгожы сад, дзе шмат дрэваў. Які ён прыгожы, як радуе гэты сад наш позірк, асабліва вясною, калі пачынае квітнець. Прыгажосць і захапленне. І неабавязкова быць чалавекам сентыментальным ці рамантыкам, каб ацаніць гэтую прыгажосць. Думаю, вы са мною згодныя.

 
Папа заклікаў маладых палітыкаў углядацца ў прыклад Нэльсана Мандэлы
06.12.2013 14:34

Папа Францішак моліцца за тое, каб прыклад Нэльсана Мандэлы, памерлага 6 снежня 2013 г., натхняў «новыя пакаленні палітыкаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ставіць справядлівасць і агульнае дабро ў авангардзе сваіх палітычных памкненняў».

 
Папа Францішак: малітва павінна быць патрабуючай і ўпэўненай
06.12.2013 14:31

Маліцца з настойлівасцю і ўпэўненасцю ў тым, што Бог выслухае просьбы, заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Імшы 6 снежня. Паводле Пантыфіка, маліцца па-сапраўднаму — значыць не баяцца турбаваць Бога і мець “сляпы давер” да Яго.

 
Для Пантыфіка і яго супрацоўнікаў прагучаць адвэнтавыя медытацыі прапаведніка Папскага Дома
06.12.2013 12:42

“Да Божага Нараджэння разам са св. Францішкам Асізскім” – тэма медытацый, якія прапаведнік Папскага Дома а. Раньера Канталамеса прапануе Папу Францішку і яго супрацоўнікам у кожную з пятніц Адвэнту. Першая прагучыць у Апостальскім палацы 6 снежня.

 
Падвойнае вымярэнне Адвэнту
06.12.2013 12:28

У многіх нашых сем’ях захаваўся прыгожы звычай урачыста святкаваць дні нараджэння членаў сям’і… Ідзе падрыхтоўка, кветкі, успаміны, пасілак за супольным сталом, замоўлена святая Імша ў касцёле, падарункі. Навошта ўсё гэта? У гэты дзень мы дзякуем Пану Богу за тое, што мы ёсць, за тое, што даў нам жыццё. Гэта прыгожая традыцыя, і так павінна чыніць кожная сям’я. Чаму? Бо гэта ўзмацняе, аб’ядноўвае і ажыўляе нашу сямейную любоў.

 
Святы Айцец намераны заснаваць Камісію па абароне дзяцей
06.12.2013 11:42

Папа Францішак вырашыў заснаваць спецыяльную Камісію па абароне дзяцей, каб даручыць ёй абавязак клопату Апостальскай Сталіцы аб ахове непаўналетніх і душпастырскай увазе да ахвяраў злоўжыванняў. Пра гэта паведаміў 5 снежня арцыбіскуп Бостанскі кардынал Шон Патрык О’Мэлі.

 
У Полацку пасля 20 гадоў працы амаль цалкам раскрытыя фрэскі часоў Ефрасінні
05.12.2013 11:58
Фрэскі XII ст. часоў Ефрасінні Полацкай, рэстаўрацыя якіх ў Спаса-Прэабражэнскай святыні трывала больш за 20 гадоў, амаль цалкам раскрытыя.
 
Лiëнская унiя (частка II)
05.12.2013 08:52

Каб правiльна зразумець падзеi, звязаныя з падпiсаннем Лiëнскай унii, варта цяпер прыгледзецца да iх як бы знутры Царквы.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІ Нядзелю Адвэнту, Год А (8 снежня)
04.12.2013 23:02

Адвэнт – перыяд чакання Езуса, які народзіцца ў сэрцах людзей. Але акрамя гэтага Адвэнт – магчымасць умацавання сваёй надзеі на збаўленне. Маем надзею на добрую будучыню, надзею, звязаную непасрэдна з Езусам Хрыстом, які за нас памёр і ўваскрос.

 
<< Першая < Папярэдняя 1291 1292 1293 1294 1295 1296 1297 1298 1299 1300 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1296 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.