Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Хрысціянскае сёння: гісторыя аднаго юрыста, які вывучае рэлігійны турызм
19.04.2016 15:15

Зараз шмат хто з беларусаў атрымлівае адукацыю: першую ці другую, або павышае навуковую ступень за мяжой. Па самых розных накірунках. Некаторых цікавіць тэалагічная адукацыя — як і Вольгу Чыкун з Беларусі, якая з’яўляецца студэнткай Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ у Кракаве.

 
Святы Айцец: Бежанцы — браты, з якімі трэба дзяліцца
19.04.2016 12:57

«Бежанцы ведаюць шляхі, якія вядуць да міру, бо знаёмы са з’едлівым пахам вайны», — сказаў Папа Францішак 19 красавіка ў відэапасланні з нагоды 35-годдзя езуіцкай службы дапамогі мігрантам «Centro Astalli».

 
Юрый Гарулёў: Правядзенне «Магніфікату» перанесена на 2017 год, замест яго сёлета пройдзе «рэха фестываля»
19.04.2016 12:23

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» наступны раз адбудзецца ў 2017 годзе. Сёлета замест яго ва ўсіх чатырох дыяцэзіях Каталіцкага Касцёла ў Беларусі запланавана рэха кінафестываля.

 
Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі
19.04.2016 11:54

18 красавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Фостэн-Аршанжа Туадэра. Палітык таксама правёў сустрэчу з Дзяржсакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер.

 
Выратаваныя ад землятрусу жыхары Эквадора моляцца на вуліцах
19.04.2016 10:44

У трапічнай частцы Эквадора, знішчанай падчас суботняга землятрусу,  выратаваныя жыхары жывуць і моляцца на вуліцах. Адбываюцца калектыўныя пахаванні ахвяр. Прыязджаюць каманды замежных ратавальнікаў. Чакаецца, сярод іншага, група з 44 пажарных, якіх урад Польшчы накіраваў у Эквадор.

 
Японскія біскупы арганізуюць дапамогу ахвярам землятрусаў
19.04.2016 10:26

Каталіцкія іерархі Японіі каардынуюць намаганні, каб дапамагчы тысячам людзей, якія былі паранены, страцілі сваякоў або дах над галавой у выніку магутных землятрусаў на мінулым тыдні.

 
У Аўстрыі з’явіцца «Дабравольны манаскі год»
19.04.2016 10:05

Аналаг дабравольнаму сацыяльнаму году прапаноўваюць у Аўстрыі. Пачынаючы з верасня 2016 года, усе жадаючыя могуць правесці ад трох да дванаццаці месяцаў у манаскай супольнасці ў Аўстрыі, жывучы і ўзаемадзейнічаючы разам з манахамі.

 
Эксперты лічаць знакамітага Караваджа аўтарам невядомай раней карціны на сюжэт «баевіка» з Бібліі
19.04.2016 09:33

Спецыялісты вывучаюць знойдзеную два гады таму ў паўднёва-заходняй Францыі карціну «Юдыта адрубае галаву Алаферну» і думаюць, што яна належыць пэндзалю Мікеланджэла да Караваджа, італьянскага мастака канца XVI – пачатку XVII ст.

 
Кіраўнік «Caritas Internationalis» заклікае не баяцца бежанцаў
19.04.2016 07:10

Візіт Папы Францішка на востраў Лесбас быў здзейснены, каб выказаць блізкасць да тых, хто пакутуе, а таксама ўзрушыць сумленні і дапамагчы перамагчы страх. Так пракаментаваў падарожжа Святога Айца на сустрэчу з бежанцамі, якое адбылося 16 красавіка, кардынал Луіс Антоніо Тагле, кіраўнік каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas Internationalis».

 
19 красавіка
19.04.2016 03:00
1 чыт. Дз 11, 19-26; Пс 87 (86), 1-3. 4-5. 6-7.
Ев. Ян 10, 22-30.


 
<< Першая < Папярэдняя 441 442 443 444 445 446 447 448 449 450 Наступная > Апошняя >>

Старонка 447 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.