Прапанаваны законапраект, які дае права ўрачам адмовіцца ад выканання абортаў, будзе карысны і медыцынскім установам, і пацыентам, заявілі амерыканскія каталіцкія іерархі.
Сенат заканадаўчага сходу штата 5 красавіка адобрыў законапраект, які называе Біблію афіцыйнай кнігай штата Тэнэсі. На карысць законапраекта выказаліся 19 чалавек, восем былі супраць.
3 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, адбыўся Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ён праходзіў у Астраўцы. Актыўны ўдзел у яго правядзенні прынялі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Гродне.
Першая частка дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці» завяршылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці. Мэта акцыі — збор ахвяраванняў на прадукты і сродкі першай неабходнасці для бедных і ўбогіх. Адным з пунктаў дапамогі з'яўляецца дом начнога прабывання па вул. Ваўпшасава, 42 для асобаў без вызначанага месца жыхарства.
Паслаў Бог Сына, каб свет быў збаўлены праз Яго
На тэрыторыі партугальскага санктуарыя ў Фаціме ў 2017 годзе будзе арганізавана больш за 150 імпрэз розных відаў, звязаных са стагоддзем марыйных аб’яўленняў.
3 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Бяроза сабраліся вернікі Пружанскага дэканату Пінскай дыяцэзіі — з Шарашова, Перадзельска, Пружанаў, Івацэвічаў, Косава, Вулькі Касаўскай, Ружанаў, Сігневічаў, Белаазёрска і самой Бярозы — разам са сваімі пробашчамі.
«Базыліка св. Пятра і папскія базылікі Рыма» — так называецца новы фільм, зняты пры супрацоўніцтве Ватыканскага тэлецэнтра і кампаніі «Sky 3D».
Непальскія ўлады выкрэслілі Божае Нараджэнне са спісу нацыянальных святаў. Хрысціяне, якія пратэстуюць супраць гэтага рашэння, падкрэсліваюць, што іх правы ў Непале ўсё часцей парушаюцца.