Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Адбылася пятая аўтобусная пілігрымка з Мінска ў санктуарый у Будславе
04.04.2016 12:51

У першую суботу месяца, 2 красавіка, у актаве Вялікадня адбылася чарговая, пятая аўтобусная пілігрымка з Мінска ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, дзе ў Юбілейны Год адчынены брамы Божай міласэрнасці.

 
У Геранёнах прадставілі пастаноўку на тэму Божай міласэрнасці
04.04.2016 12:04

У чарговы раз у нядзелю Божай Міласэрнасці дзеці і моладзь геранёнскай парафіі Св. Мікалая падрыхтавалі пастаноўку, каб падзяліцца дабрынёй і міласэрнасцю Бога. У гэты раз яны прадставілі гледачам сучасную пастаноўку «Калі мы Цябе бачылі, Пане».

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч кансэкраваў касцёл Божай Міласэрнасці ў Астрыне
04.04.2016 11:48

3 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў кансэкрацыю парафіяльнай святыні Божай Міласэрнасці ў Астрыне (Шчучынскі дэканат).

 
Слова Жыцця на красавiк 2016
04.04.2016 11:47

"Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі" (Мц 25, 40)

Чаму гэтыя словы Езуса такiя нам дарагiя і так часта сустракаюцца ў Словах Жыцця, якія абіраюцца на кожны месяц? Верагодна, таму, што яны з’яўляюцца сэрцам Евангелля. Менавіта так звернецца да нас Пан, калі ў канцы жыцця мы ўстанем перад Ім. Яны будуць найважнейшым экзаменам у нашым жыццi, да якога дзень за днём мы можам рыхтавацца. Тады Ён спытае нас, ці далі мы есцi і піць тым, хто быў галодным і сасмаглым, ці прынялi іншаземца, цi далі вопратку голаму, цi наведалi хворага і зняволенага... Гаворка ідзе пра дробныя ўчынкi, якія тым не менш маюць вартасць вечнасці. Нішто не з’яўляецца малым з таго, што было зроблена з любоўю, з таго, што мы зрабілі для Яго.

Езус на самой справе не проста стаўся блізкiм для людзей бедных і маргінальных, не толькi вылечваў хворых і суцяшаў пакутуючых, але Ён палюбіў іх любоўю прывілеяванай, называючы іх братамі, атаясамляючы Сябе з імі ў звышнатуральнай салідарнасці.

"Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”


Гэтак жа i сёння Езус працягвае прысутнічаць у асобах, якiя перажываюць несправядлівасць і насілле, якія шукаюць працу, у тых, хто праз няпэўнасцi і цяжкасці вайны вымушаны пакінуць сваю радзіму. Колькі людзей вакол нас пакутуе па многіх прычынах і моліць, нават без слоў, аб нашай дапамозе! У іх жыве Езус, які просіць нас аб канкрэтнай любові, здольнай рабіць новыя “справы міласэрнасці”, адпаведныя новым патрэбам.

“Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”

Ніхто не выпадае па-за межы кола ўвагi. Пажылы чалавек ці хворы – гэта Езус! Як жа не аказаць неабходную дапамогу і не даць палёгкi? Калі я дапамагаю ў вывучэнні мовы дзіцяці імігрантаў, то навучаю самога Езуса. Калі дапамагаю сваёй маці наводзiць парадак у доме, дапамагаю Езусу. Калі вяртаю надзею вязню альбо падбадзёрваю кагосьці, хто пакутуе, ці прабачаю камусьці, хто мяне паранiў, я маю лучнасць з Езусам. І кожны раз вынікам гэтага будзе не толькі тое, што мы прынясём радасць іншым, але і тое, што мы i самі адчуем яшчэ большую радасць. Даючы – атрымаем, у глыбіні сэрца адчуем паўнату, будзем адчуваць сябе шчаслівымі, таму што – хоць мы i не ўсведамляем гэта – мы сустрэлі Езуса: таго блiжняга, хто, як пісала К’яра Любіч, падобны да брамаў, праз якія мы павінны прайсці, каб сустрэць Езуса.

Яна ўзгадвала свой першы досвед з гэтага Слова Жыцця: “Парушыўся ўвесь наш стары спосаб паразумення і любові да бліжняга. Калі Хрыстус у нейкай меры прысутнічае ва ўсіх, то нельга нікога анi дыскрымiнаваць, анi выдзяляць. Парушылася чалавечае ўяўленне: той чалавек суайчыннік, гэты іншаземец, гэты стары, а той малады, прыгожы ці брыдкі, непрыемны альбо сімпатычны, багаты ці бедны – Хрыстус быў у кожным. І кожны брат быў сапраўды “іншым Хрыстом” (...)”

“Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”

“Мы заўважылі, што, калі мы жывем такім чынам, то блiжнi становіцца для нас шляхам, які вядзе да Бога. Больш за тое, блiжнi становiцца для нас як бы брамамі, праз якія трэба абавязкова прайсці, каб сустрэць Бога.”

“Гэта адчувалася з першых дзён. Праз нейкую еднасць з Богам увечары, падчас малітвы або засяроджвання, пасля таго, як мы любiлi Яго ў блiжнiх цэлы дзень! Хто ж адорваў нас суцяшэннем і такiм новым, амаль нябесным унутраным адзінствам, калі не Хрыстус, які рэалізаваў словы свайго Евангелля “Давайце, і будзе дадзена вам”? Мы любілі Яго цэлы дзень у блiжнiх, і цяпер Ён любіў нас”.

А. Фабiа К’ярдзi

 
У Іспаніі збіраюць подпісы ў падтрымку біскупаў, якія адхіляюць прыняты закон аб транссексуалах
04.04.2016 10:01

Група свецкіх людзей выказала падтрымку іспанскім біскупам гарадоў Алькала-дэ-Энареса i Хетафе ў iх пастырскім пасланні з нагоды зацвярджэння Рэгіянальнай асамблеяй Мадрыда закона аб выключнасцi права транссексуалаў.

 
4 красавіка — урачыстасць Звеставання Пана
04.04.2016 03:00
1 чыт. (т. VI) Іс 7, 10-14; Пс 40 (39), 7-8а. 8b-10. 11.
2 чыт. Гбр 10, 4-10.
Ев. Лк 1, 26-38.
 
Пантыфік: Мы ўсе пакліканы стаць жывымі аўтарамі Евангелля
03.04.2016 23:56

Выконванне ўчынкаў міласэрнасці з'яўляецца ладам жыцця хрысціяніна, сказаў Папа Францішак у гаміліі падчас святой Імшы ў нядзелю Божай Міласэрнасці, 3 красавіка, якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра.

 
Святы Айцец: Стаць канкрэтнымі сведкамі міласэрнасці
03.04.2016 23:40

2 красавіка Папа Францішак прыняў удзел у малітоўным чуванні на плошчы св. Пятра, прымеркаваным да нядзелі Божай Міласэрнасці. Каментуючы сведчанні, якія прагучалі з вуснаў удзельнікаў сустрэчы, Пантыфік звярнуў увагу на тое, што Божая міласэрнасць мае мноства абліччаў.

 
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
03.04.2016 22:02

«Бог, будучы багатым на міласэрнасць, заахвочвае нас да малітвы і дзейнасці ў абарону зачатага жыцця. Гэта час, які нам дадзены, і трэба не змарнаваць яго. А не змарнуем, калі прымем запрашэнне да актыўнага ўдзелу ў абароне жыцця», – гаворыцца ў лісце.

 
«Хваліце Пана, бо навекі Міласэрнасць Ягоная»: арцыбіскуп Кандрусевіч у свята Божай Міласэрнасці наведаў мінскую парафію ў Лошыцы
03.04.2016 21:07

Усё было сімвалічна ў гэты дзень: і пачатак Імшы а 15-й гадзіне, і вышытая выява святой Фаўстыны на арнаце аднаго са святароў, і спевы падчас Імшы, і цёплае веснавое сонца...

 
<< Першая < Папярэдняя 461 462 463 464 465 466 467 468 469 470 Наступная > Апошняя >>

Старонка 466 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.