Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус.
4 красавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у касцёлах Беларусі распачынаецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне». Гэта добрая магчымасць выратаваць ад смерці ненароджанае дзіця, падтрымліваючы яго сваімі малітвамі.
Божая міласэрнасць – гэта любоў самаадданая, яна невычэрпная і незразумелая для чалавечага розуму.
Без укладу жанчын немагчыма дасягнуць мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, падкрэсліў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН на пасяджэнні, якое праходзіла ў Нью-Ёрку на тэму ролі жанчын у прадухіленні і вырашэнні канфліктаў у Афрыцы.
«Вялікдзень — гэта самае важнае свята для ўсіх хрысціян, і таму вельмі важна прыйсці да супольнай даты яго святкавання, хоць гэта і нялёгка», — сказаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Жан-Клод Мары прыляцеў у Беларусь з французскага горада Эўрó, што ў 72-х кіламетрах ад Лізьё. 67-гадовы мужчына здзяйсняе сваю шостую пілігрымку да Санцьяга-дэ-Кампастэла, і гэтым разам — ад ракі Бярэзіны.
Святы Айцец Францішак здзейсніў перадвелікодны візіт да свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. Пантыфік адправіўся для гэтага ў кляштар «Mater Ecclesiae» ў Ватыканскіх садах, дзе Папа на пенсіі жыве пасля сваёй адстаўкі.
На гэтым тыдні Міжнародны трыбунал асудзіў на 40 гадоў зняволення лідара сербскіх баявікоў у Босніі Радавана Караджыча за масавыя забойствы. Аднак католікі Босніі лічаць, што гэтага недастаткова для пабудовы трывалага міру.
Андрэа Рыкардзі, заснавальнік міжнароднай каталіцкай супольнасці св. Эгідзія, атрымаў узнагароду «Humanismus-Preis 2016» Нямецкай асацыяцыі класіцыстаў.
У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзелях служыцца Боская літургія на беларускай мове.